Барталамеа Эўстахіа
Барталамеа Эўстахіа | |
---|---|
Дата нараджэння | каля 1500[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 жніўня 1574[3] |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | анатам, выкладчык універсітэта, урач |
Навуковая сфера | анатомія[4] і медыцына[4] |
Месца працы | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Барталамеа (Варфаламей) Эўстакіа (Эўстахіа), або Еўста́хіа (лац.: Eustachius; італ.: Eustachio Bartolomeo; каля 1510 — 27 жніўня 1574) — італьянскі ўрач і анатам, быў папскім лейб-медыкам і прафесарам.
Барталамеа Эўстахіа — адзін з заснавальнікаў навуковай анатоміі, у аснову якой ім былі пакладзены параўнальна-анатамічныя даследаванні органаў чалавека і чалавечага зародка, а таксама паталагаанатамічныя ўскрыцці.
Імя Эўстахіа носяць адкрытая ім «Еўстахіевая труба» (лац.: tuba Eustachii) — злучальная труба паміж барабаннай поласцю і насаглоточной прасторай, і valvula Eustachii — паўмесячны клапан ніжняй полай вены (vena cava inferior). Вывучаў і апісваў будову іншых органаў. Стварыў «Анатамічныя табліцы» (38 малюнкаў), апублікаваныя ў 1714 годзе італьянскім лекарам Джавані Ланчызі. У сваіх поглядах — паслядоўнік К. Галена і супернік А. Везалія.
Зноскі
- ↑ Bartolomeo Eustachi // opac.vatlib.it
- ↑ Bartolomeo Eustachi // Alvin
- ↑ Istituto dell'Enciclopedia Italiana Enciclopedia on line
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.