Бартар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Бартэр (ад англ, barter тавараабмен), прамы безграшовы абмен таварамі ці паслугамі; найпрасцейшы від гандлёвых аперацый (натуральны абмен). Абумоўлены пераважна недахопам валюты, яе няўстойлівасцю як сродку плацяжу. Найбольш пашыраны ў міжнародным гандлі. Ажыццяўляецца з дазволу кампетэнтных дзяржаўных органаў на аснове бартэрных здзелак пры абавязковай ацэнцы тавараў (паслуг) па сусветных ці блізкіх да іх дагаворных цэнах. Такая ацэнка неабходна для эквівалентнасці абмену, мытнага ўліку, вызначэння страхавых сум, ацэнкі магчымых прэтэнзій і велічыні санкцый. У межах адной краіны ці асобных яе рэгіёнаў бартэр ажыццяўляецца паводле ўзаемнай дамоўленасці паміж таваравытворцамі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8