Перайсці да зместу

Барух Бенасераф

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барух Бенасераф
англ.: Baruj Benacerraf
Дата нараджэння 29 кастрычніка 1920(1920-10-29)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 жніўня 2011(2011-08-02)[3][1][…] (90 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці фізіёлаг, імунолаг, біёлаг, урач, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера імуналогія
Месца працы
Альма-матар
Вядомы як адкрыў галоўны комплекс гістасумяшчальнасці
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Барух Бенасераф (англ.: Baruj Benacerraf, 29 кастрычніка 1920, г.Каракас, Венесуэла — 2 жніўня 2011, Бостан, ЗША) — амерыканскі генетык, мікрабіёлаг і імунолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1980 годзе разам з Ж.Дасэ і Дж. Д.Снелам за адкрыццё галоўнага комплексу гістасумяшчальнасці, групы генаў, якія адказваюць за распазнанне чужародных рэчываў і развіццё імуннага адказу.

Барух Бенасераф нарадзіўся 29 кастрычніка 1920 года ў Каракасе ў забяспечанай сефардскай яўрэйскай сям’і. Яго бацька паходзіў з Марока (Тэтуан) і атрымаў французскую адукацыю ў Алжыры, дзе і ажаніўся. Сям’я пераехала ў Парыж, калі Баруху споўнілася 5 гадоў. Тут яны заставаліся да Другой сусветнай вайны, але ў 1939 годзе вярнуліся ў Венесуэлу.

Скончыў медыцынскі каледж штата Вірджынія. Стаўшы ўрачом, Бенасераф з 1946 года служыў 2 гады вайсковым урачом у частцы, раскватараванай у Нансі (Францыя). Пасля арміі вырашыў заняцца навуковай дзейнасцю, у прыватнасці яго цікавіла імуналогія і ў асаблівасці гіперадчувальнасць, таму што ён сам пакутаваў на астму.

З 1948 года ў Калумбійскім, з 1956 года ў Нью-Ёркскім універсітэтах, з 1968 года ў Нацыянальным інстытуце аховы здароўя, адначасова з 1970 года прафесар Гарвардскай медыцынскай школы. З 1980 года прэзідэнт Міжнароднага саюза імуналагічных таварыстваў.

Аўтар навуковых прац па генетычным кантролі імуналагічных рэакцый арганізма.

Член Нацыянальнай АН ЗША, Амерыканскай акадэміі навук і мастацтва.

У 1990 годзе быў узнагароджаны Нацыянальным медалём навукі ЗША.

Яго аўтабіяграфія была апублікавана ў 1998 годзе[6]. Бенасераф памёр 2 жніўня 2011 года ў Jamaica Plain, штат Масачусетс, ад пнеўманіі. Яго жонка, Анет, памёрла ў тым жа годзе 3 чэрвеня.

  • Дачка — Берыл Рыка Бенасераф (нар.1949), аўтар прац у вобласці прэнатальнай ультрасанаграфіі, прафесар рэнтгеналогіі ў медыцынскай школе Гарвардскага універсітэта (яе муж — прафесар і загадчык кафедры сардэчна-сасудзістых захворванняў таго ж універсітэта Піцер Лібі)[8].

Зноскі

  1. а б Baruj Benacerraf // Brockhaus Enzyklopädie
  2. Baruj Benacerraf // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  3. Baruj Benacerraf, Nobel Winner in Medicine, Dies at 90 / J. KahnManhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2011. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 22 лістапада 2020.
  4. а б Baruj Benacerraf, Univ.Prof. Dr.Венскі ўніверсітэт.
  5. twas.org
  6. Baruj Benacerraf (1998). From Caracas to Stockholm: a life in medical science. Prometheus Books. ISBN 978-1-57392-227-2. OCLC 39093634.
  7. Baruj Benacerraf
  8. Beryl Rica Benacerraf
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4