Барцы (скульптура)
Выгляд
| | ||
| Барцы | ||
| Матэрыял | Пароскі мармур[1] | |
|---|---|---|
| Уфіцы | ||
| (інв. 1914 n. 216) | ||
Барцы ці панкратыяністы — старажытнарымская статуя барцоў, выкананая па згубленым грэчаскім арыгінале. Яе выяўленне ўвесну 1583 года выклікала сенсацыю сярод рымскіх знаўцаў старажытнасцяў. Праз пасрэдніцтва Валерыа Ч'ёлі ў тым жа годзе скульптурную групу набыў кардынал Фердынанда Медычы для збору старажытнасцяў на віле Медычы. Галовы абодвух барцоў былі згублены, але па заказе Медычы іх аднавілі — спачатку ў ніжняга барца, потым у верхняга. Пасля скульптура была перавезена ў Фларэнцыю, дзе цяпер экспануецца ва Уфіцы.
| Арыгінал ва Уфіцы | Копія ва Юсупаўскім палацы | Бронзавая копія ў Мюнхенскай гліптатэцы (каля 1900 г.) |


