Барынга

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Барынга
Baringo
Dead tree in Lake Baringo, Kenya - by Ferdinand Reus.jpg
Каардынаты: 0°37′ пн. ш. 36°38′ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Kenya.svg Кенія
Вышыня над узроўнем мора 1000 м
Даўжыня 21,9 км
Шырыня 12,9 км
Плошча 108 км²
Найбольшая глыбіня 3,5 м
Сярэдняя глыбіня 2,5 м
Плошча вадазбору 6820 км²
Барынга (Кенія)
Барынга
Барынга
Лагатып Вікісховішча Барынга на Вікісховішчы

Бары́нга (суахілі: Baringo) — возера ў Вялікай Рыфтавай даліне Кеніі. Найбольшая глыбіня - 3,5 м. Плошча вадазбору - 6820 км².

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Возера Барынга месціцца ў цэнтральнай частцы Кеніі ў 219,74 км на паўночны захад ад Найробі, 5971,2 км на паўднёвы ўсход ад Мінска.

Клімат дадзенай мясцовасці вызначаецца значнымі ваганнямі, што абумоўлівае сталыя змены ўзроўню вады і воднай паверхні. У 2003 г. у выніку засухі да пачатку сезона дажджоў сярэдняя глыбіня Барынга знізілася да 1,7 м. Але ў жніўні 2012 г. возера выйшла з берагоў і затапіла бліжэйшыя пабудовы.

Рэкі, якія ўпадаюць у Барынга, не маюць сталага характару. У спякотныя месяцы перасыхаюць. Вада ў возеры каламутная, з асадкам.

На возеры маецца некалькі астравоў вулканічнага паходжання.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Самая вялікая жывёліна, што насяляе возера Барынга - бегемот. Распаўсюджаныя нільскія кракадзілы (Crocodylus niloticus). Яно багатае рыбай. На астравах і ўзбярэжжы гняздуюць шматлікія птушкі.

Для аховы прыроды возера на яго тэрыторыі створаны нацыянальны парк.

Эканамічная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Вада з возера выкарыстоўваецца для арашэння палеткаў. Значныя тэрыторыі вакол яго адведзены для выпасу буйной рагатай жывёлы. Мясцовае насельніцтва займаецца рыбалоўствам. Развіваецца турызм.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]