Барысаглебская царква Бельчыцкага манастыра

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны храм
Барысаглебская царква
Барысаглебская царква, 1890
Барысаглебская царква, 1890
Краіна Полацкае княства
Горад Полацк
Канфесія Праваслаўе
Епархія Полацкая
Архітэктурны стыль Полацкая школа дойлідства
Аўтар праекта дойлід Іаан
Дата пабудовы XII стагоддзе

Барысаглебская царква — адна з чатырох вядомых цэркваў Бельчыцкага манастыра ў Полацку.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Бельчыцкі Барысаглебскі манастыр на малюнку Івана Трутнева (1866). Злева Барысаглебская, справа — Пятніцкая царква, на пярэднім плане бачны падмуркі Вялікага сабора

Храм быў узведзены ў сярэдзіне XII ст. Архітэктарам Барысаглебскага храма, як і Пятніцкай царквы, лічыцца майстар Іаан[1]. Такое меркаванне грунтуецца на тым, што ў названых будынках выкарыстаны шэраг прыёмаў, якія знайшлі потым найбольш поўнае і завершанае ўвасабленне ў Спаса-Праабражэнскім саборы, аўтарам якога, што пацверджана летапіснымі крыніцамі, ён быў.

Пасля Першай сусветнай вайны на манастырскім двары размяшчаліся ваенныя склады. У гэты час Барысаглебская царква пачала трухлець. Сцены храма мясцовае насельніцтва разбірала на будматэрыялы. У 1928 годзе вывучэнне Барысаглебскай і Пятніцкай цэркваў Барысаглебскага манастыра праводзіў І. М. Хозераў. Ён замаляваў фрагменты фрэскавага роспісу помнікаў[2].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

План царквы

Цакрва ўяўляў сабой аднакупальны храм з трыма паўкруглымі апсідамі, унутраная прастора падзялялася на тры нефы шасцю слупамі, што ішлі ў два рады, прычым цэнтральны неф вылучаўся большымі памерамі за бакавыя. У заходняй частцы будынка слупы злучаліся прасценкамі з паўднёвай і паўночнай сценамі, утвараючы аб'ём прытвора з корабавымі скляпеннямі. На ім знаходзіліся хоры. Па бакавых фасадах ішлі плоскія пілястры, паміж якімі ў два рады размяшчаліся вокны — большыя па вышыні зверху і меншыя — знізу. Сцены царквы выкладзены з плінфы на вапнавай рошчыне з цамянкай у тэхніцы «са схаваным радам» — традыцыйны спосаб муроўкі полацкіх будынкаў. Але ў адрозненне ад іншых храмаў у гэтым маляўнічы выгляд быў узмоцнены дадатковай афарбоўкай радоў цэглы ў чырвоны колер і спецыяльнай апрацоўкай светлых палос кладкі, якая, за кошт выкарыстаных спецыяльных штампаў, імітавала мур з пясчаніку[3].

Месца Барысаглебскай царквы

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Памяць : Гіст.-дакум. хроніка Полацка / Пад рэд. Г. П. Пашкова. — Мн.: БелЭн, 2002. — С. 72—73.
  2. Штыхов, Г. В. София Ивана Хозерова // Родина
  3. Лазука Б. А. Гісторыя беларускага мастацтва (у двух тамах). Том І. Мінск, «Беларусь», 2007, ст.38

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]