Барысаўскае паўстанне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Барысаўскае паўстанне
Асноўны канфлікт: Беларускі антысавецкі супраціў (1918—1933)
physical
Барысаўскае паўстанне
Барысаўскае паўстанне
Дата 16 — 18 сакавіка 1919 года
Месца Барысаў
Вынік Рэпрэсіі з боку савецкіх уладаў
Праціўнікі
Сцяг Беларускай Народнай Рэспублікі Паўстанцы Расія РСФСР

Барысаўскае паўстанне — антыбальшавіцкае паўстанне, выкліканае празмернай жорсткасцю савецкіх уладаў.

Перадумовы[правіць | правіць зыходнік]

У сувязі з актывізацыяй дзеяньняў на польскім фронце Менск прыслаў у Барысаўскі ваенкамат загад аб прызыве ў Чырвоную армію мужчын ад 20 да 30 гадоў. Для харчаваньня мабілізаваных на перасыльным пункце мелася толькі дзесяць пудоў аўса. Кашары стаялі напаўразбураныя, з поўнасцю няспраўнымі кухнямі пры іх. Пуцёўкі з указаньнем месца прызначэньня мабілізаваных не дасылаліся з Менска. Але павятовыя ўлады вырашылі правесьці прызыў неадкладна.

Людзі прыбывалі на прызыў кожны дзень сотнямі. Аднак замест ложкаў і пасцельнай бялізны на падлозе ляжала леташняя гнілая салома. Акрамя холаду, яшчэ больш мучыў салдатаў голад.

Харчкамісар Баршай арганізаваў дзве экспедыцыі. Адна з іх рушыла на горад, рэквізуючы для навабранцаў пасцелі, сяннікі, коўдры, падушкі, сталы, крэслы і іншае. Другая экспедыцыя накіравалася ў вёскі павету, адкуль толькі што прыбылі мабілізаваныя, адбіраючы рэшткі хлеба і пакідаючы жыхароў на галодную смерць. Калі чуткі пра гэтыя акцыі ўладаў дайшлі да перасыльнага пункту, незадаволеныя прызыўнікі пакінулі баракі і накіраваліся да будынка харчкама.

Хада паўстання[правіць | правіць зыходнік]

Тысячы змабілізаваных салдатаў рушылі ў цэнтр мястэчка. Там яны захапілі будынак харчкама, дзе харчкамісара Баршая не было, імаверна, ён разам з іншымі адказнымі камуністамі ўцёк ад абураных салдатаў. Толькі адзін ваенны камісар Бенгер паспрабаваў накіраваць падпарадкаваны яму каравульны батальён супраць паўстанцаў, аднак батальён перайшоў на бок мяцежнікаў.

Разагнаўшы такім чынам усе савецкія ўстановы, мабілізоўнікі і чырвонаармейцы мясцовага вартавога батальёна разышліся па сваіх вёсках і дамах, адмовіўшыся абараняць савецкую ўладу.

Ахвяраў падчас выступу не было.

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Пазней было арыштавана некалькі сотняў жыхароў Барысава, якіх западозрылі ва ўдзеле ў паўстаньні або ў спачуваньні яму. Тымчасам палякі падыходзілі да Менска, і ў распараджэньні барысаўскіх уладаў ня было карных атрадаў, каб накіраваць іх на аблавы дэзэртыраў у вёсках павету. Таму тутэйшы камдэз аб’явіў амністыю ўсім дэзертырам, абяцаючы не караць тых, хто вернецца на службу добраахвотна. Але з’явіліся толькі адзінкі, сем’і якіх знаходзіліся ў абсягу, даступным для чэкістаў. Бальшавікі таксама расстрэльвалі ў хваёвым лесе Батарэі дзясяткі мяцежнікаў.

Бальшыня ж паўстанцаў пераключылася на партызанскую барацьбу з бальшавізмам. Асноўная маса паўстанцаў пазбегла арышту і прадоўжыла доўгую партызанскую барацьбу з бальшавікамі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]