Барысаўскае прадпрыемства музычных інструментаў
| Барысаўскае прадпрыемства музычных інструментаў | |
|---|---|
| | |
| Тып | фабрыка і вытворца музычных інструментаў[d] |
| Заснаванне | 1935 |
| Скасавана | 2018 |
| Краіна | |
| Адрас | |
| Прадукцыя | піяніна[d] і цымбалы |
Барысаўскае прадпрыемства музычных інструментаў — колішняе прадпрыемства ў Барысаве.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Створана ў 1935 годзе як фабрыка піяніна на базе лесазавода. У Вялікую Айчынную вайну была разбурана, адноўлена ў 1944 годзе. У 1944—1965 гадах рэканструявана і пашырана (пабудаваны галоўны вытворчы корпус, цэхі металадэталяў, лесапільны, сушыльны і інш.). У 1976—1997 гадах галаўное прадпрыемства ВА «Белмузпрам»[1]. Вядомасць прынесла піяніна маркі «Беларусь», якіх штогод выраблялася да 24 тысяч адзінак[2]. У канцы 1970-х і да сярэдзіны 1990-х прадпрыемства выпускала серыю электрагітар пад брэндам «Форманта» і бас-гітар.
У другой 1990-х прадпрыемства пачало стагнаваць[2]. У 1997 годзе ператворана ў ААТ «Музінструмент-Барысаў», з 2001 — ААТ з сучаснай назвай[1].
У 2000 годзе фабрыка стварыла 1868 піяніна, у 2002 — толькі 688 адзінак. Да 2003 года прадпрыемства стала практычна банкрутам, знешняя запазычанасць перавысіла 1,3 мільёна долараў, утварылася трохмесячная запазычанасць па заработнай плаце. Зацікаўленым замежным інвестарам не ўдалося дамовіцца з уладамі Беларусі[2].
У 2006 годзе на падставе прадпісанняў Барысаўскага гарадскога аддзела Міністэрства па надзвычайных сітуацыях пра аварыйны стан цэхаў вытворчая дзейнасць прадпрыемства спынена. У 2010 годзе прынята рашэнне пра ліквідацыю прадпрыемства[2].
Прадукцыя
[правіць | правіць зыходнік]
Асноўная прадукцыя (2005): піяніна, цымбалы, акустычныя гітары, дзіцячыя музычныя цацкі (цымбалы, ксілафоны і інш.), нарды і інш[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 Борисовское предприятие музыкальных инструментов // Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. / редкол. Г. П. Пашков и др.. — Мн.: БелЭн, 2006. — Т. 2: А — Герань. — 912 с. — ISBN 985-11-0371-3.
- 1 2 3 4 Бельмо на глазу. Кто спасет убитую борисовскую «пианинку»? Архівавана 26 лютага 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Борисовское предприятие музыкальных инструментов // Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. / редкол. Г. П. Пашков и др.. — Мн.: БелЭн, 2006. — Т. 2: А — Герань. — 912 с. — ISBN 985-11-0371-3.
- Барысаўская фабрыка піяніна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Барысаўскае прадпрыемства музычных інструментаў