Бярэзіна (запалкавая фабрыка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Бярэзіна» — запалкавая фабрыка ў г. Барысаў.

Запалкавы карабок «Чырвонай Бярэзіны» з надпісам «Бел. Дзярж. Серніковы трэст. Фабрыка сернічак „Чырвоная Бярэзіна“. ВСНГ. Новабарысаў, БССР. Цана 1 1/2 к.» і выявай карабля. 1920-я

Створана ў 1901 годзе ў Новабарысаве Ісідорам Берманам. Першая прадукцыя пайшла на экспарт у 1906 годзе. Вырабляла да 60 тыс. карабкоў запалак за год і фанерныя сядзенні для крэслаў. Выкарыстоўваліся паравыя рухавікі ў 15—75 к.с. У 1910 годзе працавалі 399 рабочых.

З прыходам у 1917 годзе савецкай улады «Бярэзіна» была нацыяналізаваная. У 1920 годзе фабрыка ў Новабарысаве атрымала назву «Чырвоная Бярэзіна». Са снежня 1929 года ў Новабарысаве пачала працаваць новая пабудаваная фабрыка «Пралетарская Перамога». У дарэвалюцыйных карпусах размясціўся фанерны завод «Чырвоная Бярэзіна». У 1934 годзе быў забіты сакратар Ленінградскага абкама ВКП(б) Сяргей Кіраў, сярод соцень іншых аб’ектаў у яго гонар была перайменавана і «Пралетарская Перамога», якая з 1935 года стала насіць назву «Фабрыка імя таварыша Кірава».

У 1941 годзе фабрыка была разбурана і прадукцыю не выпускала.

У пачатку 1953 года на базе фабрыкі створаны Барысаўскі фанерна-запалкавы камбінат (цяпер ВА «Барысаўдрэў»).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]