Барысаўскі аб’яднаны музей

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Барысаўскі аб'яднаны музей)
Jump to navigation Jump to search
Барысаўскі аб'яднаны музей
Museum in Barysaŭ.jpg
Профіль комплексны
Заснаваны 1946
Падпарадкаванасць упраўленне культуры Мінскага аблвыканкама.
Месцазнаходжанне Мінская вобласць, г. Барысаў, вул. Рэвалюцыі, 67, 222120
Памеры фонду 36 333
Агульная плошча 256
Выставачная плошча 171,4
Плошча запаснікаў 70,6
Тэлефон (+277) 3-25-23
Адкрыты 9.00–18.00, акрамя панядзелка
borisov.museum.by

Барысаўскі аб'яднаны музеймузей, заснаваны 21 снежня 1946 года у г.Барысаў як краязнаўчы музей. Адкрыты для наведвальнікаў 17 снежня 1950 г. З 1988 г. называўся Барысаўскі дзяржаўны аб'яднаны музей, з 2002 г. сучасная назва. Дырэктар А.С.Раховіч.

Фонды[правіць | правіць зыходнік]

Асноўны фонд музея (2008) налічвае больш за 31,5 тыс. адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — каля 9 тысяч адзінак. Экспазіцыя плошчай 171,4 м² размешчана ў 6 залах. Яе адкрывае раздзел «Старажытныя паселішчы ў краі», дзе прадстаўлены каменныя сякеры, долата, прадметы побыту: грабеньчыкі з ласінага рога, бронзавыя спражкі, пярсцёнкі, шкляныя пацеркі і інш.

У экспазіцыі, прысвечанай сярэдневяковай гісторыі горада, — фотакопія гравюры з выявай старадаўняга замка, дакументы часоў Вялікага княства Літоўскага. У экспазіцыі, прысвечанай падзеям вайны 1812 г., прадстаўлены знаходкі з палёў бітваў: ядры, карцечныя і ружэйныя кулі. Дэманструюцца ўзоры амуніцыі і рыштунку рускай арміі. У музеі захоўваецца навершнік дрэўка сцяга французскай арміі ў выглядзе арла, адзіны вядомы на тэрыторыі Беларусі. Адзін з раздзелаў экспазіцыі адлюстроўвае побыт гараджаніна пачатку 20 ст., расказвае пра горад напярэдадні 1-й сусветнай вайны. Сваё месца ў экспазіцыі займаюць падзеі 1918-20 гг., калі горад знаходзіўся пад германскай і польскай акупацыяй.

Значнае месца адведзена лёсу Барысава ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Экспанаты, прадстаўленыя ў раздзеле «Акупацыйны рэжым на Барысаўшчыне», распавядаюць пра нацысцкі тэрор, дыслакацыю нямецкай групы армій «Цэнтр», стварэнне ў горадзе разведшколы абвера «Сатурн». Пра супрацьстаянне нацыстам і развіццё падпольнага і партызанскага руху расказваюць дакументы і прадметы, якія служылі партызанам і падпольшчыкам у іх барацьбе. Сярод экспанатаў — узнагароды, дакументы патрыётаў, іх фотаздымкі, асабістыя рэчы. Матэрыялы экспазіцыі распавядаюць пра 10 барысаўчан, якія сталі Героямі Савецкага Саюза, адлюстраваны подзвіг 29 воінаў і партызан, якім нададзена гэта высокае званне за мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях з гітлераўскімі захопнікамі пры абароне і вызваленні горада.

Прадстаўлены матэрыялы і фотадакументы пра аднаўленне і развіццё пасляваеннага горада, які ператварыўся ў сучасны прамысловы цэнтр, дзе працуюць больш за 40 прамысловых прадпрыемстваў. Экспануюцца ўзоры выпускаемай прадукцыі, а таксама творы скульптараў і мастакоў, народных майстроў — ураджэнцаў Барысаўшчыны.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • borisov.museum.by — афіцыйны сайт Барысаўскага аб'яднанага музея