Барысаўскі дзяржаўны каледж
Барысаўскі дзяржаўны каледж | |
---|---|
Дата заснавання | 2010 |
Тып | адукацыйная ўстанова[d] |
Дырэктар | Лілія Эдуардаўна Чэча |
Размяшчэнне | г. Барысаў |
Адрас | вул. 50 год БССР, 4 |
bgk-borisov.by | |
Барысаўскі дзяржаўны каледж — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Каледж утвораны шляхом зліцця шэрагу вучылішч, такіх як Барысаўскае педагагічнае вучылішча, ПТВ-202, ПТВ-205, ПТВ-85 металістаў, ПТВ-121 машынабудавання.
У 2010 годзе утвораны Барысаўскі дзяржаўны лесаагратэхнічны прафесійны каледж шляхам зліцця Барысаўскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага прафесійнага ліцэя і Барысаўскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжу лясной гаспадаркі.
1 сакавіка 2016 года каледж рэарганізаваны шляхам далучэння да яго ўстановы адукацыі «Барысаўскі дзяржаўны каледж галіновых тэхналогій».
Аддзяленні
[правіць | правіць зыходнік]- Аўтамабільных прафесій
Бярэ пачатак ад ПТВ-85 металістаў, Барысаўскага прафесійнага ліцэя № 1 з 1966 год.
- Металаапрацоўчых і электратэхнічных прафесій
Узнікае у 1966 годзе на базе Барысаўскага ПТВ-85 металістаў і Барысаўскага ПТВ-121 металістаў.
- Прафесій лясной і сельскай гаспадаркі, садова-паркавага будаўніцтва
- Прафесій грамадскага харчавання
- Гандлёвых прафесій і паштовай сувязі
- Швейных прафесій, цырульніцкага майстэрства і дэкаратыўнай касметыкі
- Педагагічных прафесій