Барысаўскі павет
| Барысаўскі павет | |||||
|---|---|---|---|---|---|
|
|||||
| Краіна | |||||
| Уваходзіць у | |||||
| Адміністрацыйны цэнтр | |||||
| Дата ўтварэння | 1793 | ||||
| Дата скасавання | 1924 | ||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Плошча |
|
||||
|
|
|||||
Барысаўскі павет (руск.: Борисовский уезд) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Беларусі ў 1793—1924.
Утвораны ў складзе Мінскай губерні пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай. Цэнтр — г. Барысаў. Плошча 10182,5 км², насельніцтва 240 764 чал. (1897). У 1917 павет уключаў 28 валасцей: Бытчанскую, Бягомльскую, Бярэзінскую, Валасевіцкую, Велікадолецкую, Вітуніцкую, Восаўскую, Вяляціцкую, Гайнаслабодскую, Глівінскую, Дзмітравіцкую, Докшыцкую, Зачысцкую, Зембінскую, Кішчынаслабодскую, Красналуцкую, Лагойскую, Лошніцкую, Мільчанскую, Мсціжскую, Плешчаніцкую, Прусавіцкую, Смалявіцкую, Тумілавіцкую, Ухвальскую, Халопеніцкую, Эсьмонскую, Юр’еўскую. У сакавіку 1921 Докшыцкая, Тумілавіцкая і частка Мільчанскай воласці (2-я частка перайменавана ў Горненскую воласць) адышлі да Польшчы; з Вілейскага павета ў Барысаўскі павет перададзена Крайская воласць. У чэрвені 1924 далучаны Лукомская і Чарэйская воласці са скасаванага Бачэйкаўскага павета. 17.7.1924 павет скасаваны, большая частка валасцей уключана ў Барысаўскую округу.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1919 — 147 673 чал. Паводле веравызнання: праваслаўных — 101 817 чалавек (68,9 %), каталікоў — 34 479 чалавек (23,4 %), іудзеяў — 9 851 чалавек (6,7 %), іншых — 1526 чалавек (1,0 %). Паводле нацыянальнасці: беларусаў — 100 075 чалавек (67,8 %), палякаў — 32 108 чалавек (21,7 %), яўрэяў — 9 307 чалавек (6,3 %), літоўцаў — 219 чалавек (0,1 %), «тутэйшых» — 290 чалавек (0,2 %), іншых — 5 674 чалавекі (3,8 %).[2]
Ураднікі павета
[правіць | правіць зыходнік]Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- 1 2 А. В. Борисов // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1891. — Т. IV. — С. 405–406.
- ↑ Міхась Мацельскі. Вынікі невядомага перапісу Архівавана 22 лютага 2025. // «Гоман Барысаўшчыны» № 4(121) за 2009 год
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Барысаўскі павет (Менская губэрня). Адміністрацыйная мапа Архівавана 18 ліпеня 2017.
