Барысаўскі шкло-хрустальны купецкі завод
Барысаўскі шкло-хрустальны купецкі завод | |
---|---|
![]() | |
Тып | фабрыка |
Ранейшыя назвы | «Таварыства Браты Краеўскія». Хрустальная фабрыка «Барысаў». |
Краіна | |
Размяшчэнне |
![]() ![]() |
Ключавыя постаці | Вільгельм Краеўскі |
Галіна | шкляная прамысловасць |
Прадукцыя | вырабы са шкла і хрусталю |
Матчына кампанія | Хрустальныя фабрыкі «Неман» Краеўскага і Столле |
Даччыныя кампаніі | Барысаўская хрустальная фабрыка (1922) |
Барысаўскі шкло-хрустальны купецкі завод — прадпрыемства, заснаванае ў 1905 у Барысаве нашчадкамі Вільгельма Краеўскага пасля смерці ўладальніка.
Завод быў абсталяваны лакамабілем у канцы 19 стагоддзя. У чэрвені 1895 адбылася стачка з удзелам 48 рабочых.
Кошт абсталявання завода ў 1910 ацэньваўся ў 51 тысячу рублёў, у 1913 годзе — 101 тысячу рублёў. Працавалі 260 рабочых (1910), кошт прадукцыі складаў 200 тысяч рублёў (1913 год). Завод выпускаў хрусталь, сталовы посуд, лямпавае шкло.
Вялікі залаты медаль камітэту Усерасійскіх сельскагаспадарчых выставак за высокую якасць хрустальнага посуду (пачатак ХХ стагоддзя).
- Экспазіція старадаўняга шкла гуты Краеўскіх у Барысаўскім музеі
- Шкляныя вырабы крыштальнага завода Краеўскіх «Барысаў», Мінскі абласны краязнаўчы музей
У 1922 годзе прадпрыемства было нацыяналізавана.
Заводу было прысвоена імя акадэміка Тамаша Домбаля.
Пры савецкай уладзе завод быў рэканструктаваны.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- М. Болбас. Удастоены вышэйшых узнагарод // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — № 3. — Мн.: Полымя, 1988. — ISSN 0131-2669. С.28,29.