Барыс Іванавіч Коўзан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Барыс Іванавіч Коўзан
руск.: Ковзан Борис Иванович
RUSMARKA-1818.jpg
Дата нараджэння 7 красавіка 1922(1922-04-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 жніўня 1985(1985-08-31) (63 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў Ваенна-паветраныя сілы СССР і Ваенна-паветраныя сілы
Гады службы 19391958
Званне палкоўнік
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За баявыя заслугі» медаль «За абарону Масквы» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «Ветэран працы»
Commons-logo.svg Барыс Іванавіч Коўзан на Вікісховішчы

Барыс Іванавіч Коўзан (7 красавіка 1922, горад Шахты, Растоўская вобласць — 31 жніўня 1985, Мінск, БССР) — ваенны лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1943). Адзіны лётчык-знішчальнік, які здзейсніў у паветраных баях 4 тараны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Шахты (Растоўская вобласць Расіі). Скончыў 8 класаў школы ў Бабруйску. З 1939 года ў Чырвонай Арміі. У 1940 годзе скончыў Адэскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў. Праходзіў службу ў 160-м знішчальным авіяцыйным палку Беларускай асобай ваеннай акругі. У час Вялікай Айчыннай вайны з верасня 1941 года на фронце. За час вайны Б. Коўзан выканаў 360 баявых вылетаў, правёў 170 паветраных баёў, збіў 28 самалётаў праціўніка. Быў неаднаразова паранены.

Пасля вайны Б. І. Коўзан працягваў службу ў авіяцыі. У 1954 годзе скончыў Ваенна-паветраную акадэмію і быў прызначаны начальнікам Разанскага аэраклуба ДТСААФ. З 1958 года палкоўнік Б. Коўзан у запасе. Жыў у Разані і працягваў працаваць начальнікам аэраклуба. З 1969 года жыў і працаваў у Мінску.

Памёр 31 жніўня 1985 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Паўночных могілках.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • Мемарыяльная дошка ў Мінску на доме, у якім жыў Б. І. Коўзан.
  • У гонар Б. І. Коўзана названая адна з вуліц горада Бабруйск.
  • Пошта Расіі ў 2004 годзе выпусціла паштовую марку ў гонар Героя.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]