Барыс Іванавіч Сцяпанаў
Барыс Іванавіч Сцяпанаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 красавіка 1913 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 снежня 1987 (74 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік |
Навуковая сфера | оптыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Павел Андрэевіч Апанасевіч, Анатоль Мікалаевіч Рубінаў, Віктар Паўлавіч Грыбкоўскі, Аляксандр Сяргеевіч Рубанаў і Сяргей Кілін |
Партыя | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Барыс Іванавіч Сцяпанаў (28 красавіка 1913, Санкт-Пецярбург — 7 снежня 1987) — беларускі фізік, акадэмік Акадэміі навук БССР (1953), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1967), дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1971—1986). Адзін з заснавальнікаў беларускай школы фізікі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Барыс Сцяпанаў нарадзіўся 28 красавіка 1913 года ў Санкт-Пецярбургу. Бацька быў працоўным[1]. У 1936 годзе скончыў Ленінградскі ўніверсітэт (сённяшняя назва Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт). Яшчэ падчас студэнцтва ў 1934 годзе пачаў працаваць лябарантам у Дзяржаўным аптычным інстытуце (Санкт-Пецярбург). У 1939 годзе абараняе кандыдацкую дысертацыю. У 1939 годзе ўступіў у КПСС.
Удзельнічаў у Другой Сусветнай вайне. У 1953 годзе па прапанове Прэзідыума АН БССР Барыс Сцяпанаў абіраецца акадэмікам беларускай Акадэміі навук і пераяжджае ў Мінск. Ад 1953 да 1978 года быў загадчыкам кафедры фізічнай оптыкі БДУ. У 1971—1986 дэпутат Вярхоўнага Савета БССР.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Даследаваў спектраскапію, люмінесцэнцыю, квантавую электроніку. Развіў тэорыю анамалій у спектрах двухатамных малекул. Прапанаваў зручныя набліжаныя метады разліку вагальных спектраў складаных арганічных малекул. Пабудаваў квантавамеханічную тэорыю люмінесцэнцыі складаных малекул. Аўтар больш як 350 навуковых прац, у тым ліку 9 манаграфій. Падрыхтаваў 11 дактароў навук, 45 кандыдатаў навук.
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
У 1988 годзе Інстытут фізікі НАН Беларусі названы ў гонар Барыса Сцяпанава.
Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]
- Дзяржаўная прэмія СССР (1950, 1972, 1982)
- Ордэн «Знак Пашаны» (1952)
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1961, 1983)
- Залаты медаль імя С. І. Вавілава АН СССР (1967)
- Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1971)
- Ордэн Леніна (1973)
- Герой Сацыялістычнай Працы (1973)
- Дзяржаўная прэмія БССР (1976)
- Ордэн Дружбы народаў (1979)
Зноскі
- ↑ Килин С. Я.. Академик Борис Иванович Степанов (к столетию со дня рождения) (руск.) (26 сакавіка 2012).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Сцяпанаў Барыс Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сцяпанаў Барыс Іванавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 695. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Барыс Іванавіч Сцяпанаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 28 красавіка
- Нарадзіліся ў 1913 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі 7 снежня
- Памерлі ў 1987 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Супрацоўнікі ДАІ імя С. І. Вавілава
- Супрацоўнікі ІФ НАНБ
- Выкладчыкі БДУ
- Дактары фізіка-матэматычных навук
- Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
- Выпускнікі фізічнага факультэта СПбДУ
- Члены КПСС
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя Залатым медалём імя С. І. Вавілава
- Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікі Беларусі
- Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання