Барыс Іванавіч Якушаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Барыс Іванавіч Якушаў
Дата нараджэння 2 лютага 1932(1932-02-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 лістапада 2016(2016-11-11) (84 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь

Барыс Іванавіч Якушаў (2 лютага 1932, Мінск — 11 лістапада 2016) — беларускі вучоны ў галіне экалогіі і радыеэкалогіі раслін. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994). Доктар біялагічных навук (1980), прафесар (2002). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (2002).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Белдзяржуніверсітэт (1956). З 1960 года — малодшы навуковы супрацоўнік БелНДІ глебазнаўства Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР. З 1961 года — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута біялогіі АН БССР. З 1963 года — старшы навуковы супрацоўнік, з 1973 года — намеснік дырэктара па навуковай рабоце, з 1978 года — загадчык лабараторыі Інстытута эксперыментальнай батанікі ім. В. Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у 2013—2014 гадах — галоўны навуковы супрацоўнік гэтага інстытута.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па пытаннях рэакцыі раслінных арганізмаў на біятычныя і абіятычныя фактары навакольнага асяроддзя, узаемаадносінаў драўнянай і травяністай расліннасці ў фітацэнозах, заканамернасцям назапашвання радыенуклідаў у раслінных тканінах. Выканаў даследаванні па радыяэкалагічнай абстаноўцы ў раслінных супольнасцях, якія выпрабавалі ўздзеянне выкідаў ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Пры гэтым устаноўлены асноўныя заканамернасці акумуляцыі расліннасцю радыянуклідаў у залежнасці ад экалагічных умоў. Распрацаваў прапановы па рацыянальнаму выкарыстанню натуральных раслінных рэсурсаў з улікам рознай ступені радыяактыўнага забруджвання тэрыторыі. Эксперыментальна ўстаноўлена і даследавана ўплыў прыродных радыянуклідаў (238U, 14С, 40К) на жыццядзейнасць раслін розных жыццёвых формаў у мадэльных досведах і біягеацэнозы.

Аўтар больш за 230 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій, 4 вынаходстваў[1][2].

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Межвидовые и внутривидовые отношения растений в искусственных фитоценозах. Мн.: Наука и техника, 1987 (в соавт.).
  • Исследование растений и почв: Эколого-физиологические методы. Мн.: Наука и техника, 1988.
  • Радиоактивное загрязнение растительности Беларуси (в связи с аварией на Чернобыльской АЭС). Мн.: Навука i тэхнiка, 1995 (в соавт.).
  • Экологические, медико-биологические и социально-экономические последствия катастрофы на ЧАЭС в Беларуси. Мн.: Ин-т радиобиологии АН Беларуси, 1996 (в соавт.).
  • Природные изотопы урана в почвах и растениях сосновых лесов Минской возвышенности. Мн.: Беларуская навука, 2008 (совм с Ж. М. Анисовой).
  • Влияние природного радиоактивного фона на рост и развитие растений // Доклады НАН Беларуси. 2002. Т.40, № 38 (совм. с М. Н. Корсеко).
  • Характеристика трофности почвы — важная составляющая экологических исследований в природно-растительных комплексах // Ботаника (исследования) : Сб.науч.трудов. Мн. : Право и экономика, 2011. Вып. 40 (в соавт.).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]