Барыс Іпалітавіч Трусевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Барыс Іпалітавіч Трусевіч
Дата нараджэння 5 жніўня 1892(1892-08-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 лістапада 1961(1961-11-14) (69 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці урач
Навуковая сфера медыцына
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Барыс Іпалітавіч Трусе́віч (5 жніўня 1892, Віцебск — 14 лістапада 1961) — беларусі тэрапеўт[1]. Акадэмік АН Беларусі (1956, член-карэспандэнт з 1953 г.). Доктар медыцынскіх навук (1943)[1], прафесар (1934). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1946)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Навучаўся ў гімназіі ў Мазыры. У 1910 годзе скончыў гімназію ў Кіеве[2]. Скончыў медыцынскі факультэт Кіеўскага ўніверсітэта (1916)[1]. Удзельнік 1-й сусветнай вайны, ваенны ўрач (1916—1918). У 1918—1928 гг. працаваў у лячэбных установах у Кіеве і Растове-на-Доне, паралельна займаўся навуковымі даследаваннямі. 3 1928 г. у Мінску, асістэнт, потым дацэнт медыцынскага факультэта БДУ (з 1930 г. Беларускі медыцынскі інстытут), з 1934 г. загадчык 2-й тэрапеўтычнай клінікі, адначасова загадчык кафедры інфекцыйных хвароб Мінскага медінстытута[1]. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў эвакуацыі, у 1941—1943 гг. загадчык тэрапеўтычнай кафедры Самаркандскага, потым Сталінабадскага медінстытутаў. 3 1944 г. зноў у Мінску, загадчык кафедры факультатыўнай тэрапіі Мінскага медінстытута, адначасова прафесар і загадчык кафедры тэрапіі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў[1]. У 1952—1954 гг. галоўны тэрапеўт Міністэрства аховы здароўя БССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1955—1959)[1].

Навуковая праца[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар 60 навуковых прац (у тым ліку 8 манаграфій) у галіне клінічных і эксперыментальных даследаванняў унутранай паталогіі і інфекцыйных захворванняў[1].

Распрацаваў методыку пальпацыі малой крывізны страўніка, падстраўнікавай залозы, новую мадыфікацыю пальпацыі нырак, прапанаваў бесперапынную перкусію(руск.) бел. грудной клеткі, методыку выяўлення дыясталічнага шуму пры недастатковасці клапанаў аорты ў так званай шостай кропцы, выяўлення шуму трэння плеўры і перыкарда[1].

Сярод апублікаваных работ Б. І. Трусевіча:

  • Материалы к проблеме острой сосудистой недостаточности. — Мн. 1950;
  • Примерный план обследования больного в терапевтической клинике. 4 изд. — Мн., 1961.

і інш.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • 3 ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга,
  • медаль «За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941—1945 гг.»,
  • медаль «За победу над Германией в Великой Отечественной войне 1941—1945 гг.»
  • Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета Беларусі

і інш.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 1,7 1,8 т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  2. Біяграфія на сайце Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Трусевіч Барыс Іпалітавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 539. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]