Барыс Аляксандравіч Пакроўскі
| Барыс Аляксандравіч Пакроўскі | |
|---|---|
| Род дзейнасці | оперны рэжысёр, рэжысёр, музыказнавец, тэатральны педагог, публіцыст, дырэктар тэатра |
| Дата нараджэння | 10 (23) студзеня 1912[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 5 чэрвеня 2009[3] (97 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Жонка | Irina Maslennikova[d] і Q60695140? |
| Дзеці | Ала Барысаўна Пакроўская |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Узнагароды і прэміі | |
Барыс Аляксандравіч Пакроўскі (руск.: Бори́с Алекса́ндрович Покро́вский; 10 (23) студзеня 1912[1], Масква[2] — 5 чэрвеня 2009[3], Масква) — расійскі оперны рэжысёр, педагог. Заслужаны артыст РСФСР (1955). Народны артыст СССР (1961).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Дзяржаўны інстытут тэатральнагв мастацтва (1937). У 1937—43 гадах — рэжысёр (з 1939 мастацкі кіраўнік) Горкаўскага тэатрра оперы і балета. З 1943 года рэжысёр, у 1952—63 і 1967—82 гадах — галоўны рэжысёр Вялікага тэатра ў Маскве.
Ажыццявіў першую пастаноўку оперы «Вайна і мір» С. Пракоф’ева ў Ленінградзе (1946, Ленінградскі акадэмічны Малы тэатр оперы і балета). Па яго просьбе С. Пракоф’еў напісаў вальс Наташы Роставай, які стаў сімвалам гэтай оперы.
У 1947 годзе пастановай Палітбюро ЦК ВКП(б) аб фармалізме ў музыцы была асуджана пастаўленая ім опера «Вялікая дружба» В. Мурадзелі.
З 1954 года — прафесар Расійскай акадэміі тэатральнага мастацтва. Заснавальнік (1972), мастацкі кіраўнік і рэжысёр Маскоўскага музычнага камернага тэатра. Яго пастаноўкам уласцівы высокая мастацкая культура, падкрэсленая тэатральнасць, смелы рэжысёрскі пошук. Сярод пастаўленых ім спектакляў: у Горкаўскім тэатры — «Ніжагародцы» Э.Напраўніка (1942); у Ленінградскім малым тэатры оперы і балета — «Вайна і мір» С.Пракоф’ева (1946), «Ваявода» П.Чайкоўскага (1949); у Вялікім тэатры — «Варожая сіла» А.Сярова (1947), «Прададзеная нявеста» Б.Сметаны (1948), «Садко» М.Рымскага-Корсакава і «Галька» С.Манюшкі (абодва 1949), «Аіда» (1951), «Травіята» (1953), «Фальстаф» (1962), «Атэла» (1978) Дж.Вердзі, «Снягурачка» Рымскага-Корсакава (1954), «Сямён Катко» (1970) і «Гулец» (1974) Пракоф’ева, «Руслан і Людміла» М Глінкі (1972), «Выкраданне месяца» А.Тактакішвілі і «Мёртвыя душы» Р.Шчадрына (1977), «Арлеанская дзева» Чайкоўскага (1990), «Князь Ігар» А.Барадзіна (1993), «Хаваншчына» М.Мусаргскага (1995), «Франчэска да Рыміні» С.Рахманінава (1998) і інш. Шэраг спектакляў паставіў за мяжой, у т. л. «Вогненны анёл» Пракоф’ева (1981, Прага). У Дзярж. тэатры оперы і балета Беларусі паставіў оперы «Алеся» Я.Цікоцкага (1944, вызначалася нацыянальнай своеасаблівасцю) і «Кармэн» Ж.Бізэ (1945). Аўтар кніг па пытаннях музычнага тэатра. Сталінская прэмія (1947, 1948, 1949, 1950). Ленінская прэмія (1980). Дзяржаўная прэмія Расіі (1994).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пакроўскі Барыс Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 Покровский Борис Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- 1 2 http://www.bolshoi.ru/ru/theatre/people/detail.php?act26=info&id26=894
- Асобы
- Нарадзіліся 23 студзеня
- Нарадзіліся ў 1912 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 5 чэрвеня
- Памерлі ў 2009 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выкладчыкі ДІТМа
- Выпускнікі ДІТМа
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 1 ступені
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 2 ступені
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 3 ступені
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі I ступені
- Народныя артысты СССР
- Оперныя рэжысёры Расіі