Барыс Аляксеевіч Крэпак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Барыс Аляксеевіч Крэпак
руск.: Борис Алексеевич Крепак
Boris Krepak 21.01.2015 by T.M..JPG
Барыс Крэпак 21.01.2015
Дата нараджэння 10 красавіка 1940(1940-04-10) (79 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастацтвазнавец, мастацкі крытык, пісьменнік, публіцыст
Навуковая сфера мастацтвазнаўства
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg Барыс Аляксеевіч Крэпак на Вікісховішчы


Бары́с Аляксе́евіч Крэ́пак (нар. 10 красавіка 1940, хутар Падгорны, Расашанскі раён, Варонежская вобласць, Расія) — беларускі мастацтвазнавец, арт-крытык, пісьменнік і публіцыст. Аўтар кніг па гісторыі мастацтва, артыкулаў ў друкаваных перыядычных выданнях. Член Беларускага саюза мастакоў, Беларускага Саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў, Беларускага саюза журналістаў, Асацыяцыі мастацтвазнаўцаў – Міжнароднага расійскага творчага саюза гісторыкаў мастацтва і мастацкіх крытыкаў[1]. Жыве і працуе ў Мінску.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіць з сямьі чырвонаармейца А. У. Крэпака, які загінуў на фронце пад час Вялікай Айчыннай вайны. У 1950-х гадах разам з маці пераехаў жыць у Гродна, дзе яго айчымам стаў мастак Іван Дмухайла. Асяроддзе творчай інтэлігенцыі аказала ўплыў на выбар будучай прафесіі.

У розныя гады займаў пасады інспектара па ахове помнікаў гісторыі, архітэктуры і археалогіі Міністэрства культуры БССР, сакратара праўлення Саюза мастакоў БССР.

  • 1990 — Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР
  • 1994 — рэдактар аддзела выяўленчага мастацтва, член рэдакцыйнай калегіі газеты «Культура».
  • 2001 — членства ў Саюзе журналістаў Беларусі.

Літаратурная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

З'яўляецца аўтарам больш за 40 кніг, мастацкіх альбомаў, манаграфій, каталогаў выставак, мноства артыкулаў, крытычных рэцэнзій, творчых партрэтаў, нарысаў, публіцыстычных і навуковых даследаванняў па праблемах беларускага і сусветнага мастацтва. Друкуецца ў рэспубліканскай і замежнай прэсе. Асноўныя творы прысвечаны вядомым мастакам і скульптарам Беларусі, сярод якіх такія імёны, як Заір Азгур, Анатоль Анікейчык, Андрэй Бембель, Май Данцыг, Аляксандр Кішчанка, Віталь Цвірка, Леанід Шчамялёў. З'яўляецца аўтарам папулярнай рубрыцы «Мастыхін» у газеце «Культура».

У апошнія гады пачаў даследваць творчасць «забытых імёнаў» мастацтва Беларусі, такіх творцаў, як Іосіф Аляшкевіч, Мікалай Атрыганьеў, Казімір Ельскі, Вера Ермалаева, Рудольф Жукоўскі, Леў Зевін, Кандрат Карсалін, Міхаіл Кулеша, Яўсей Маісеенка, Зыгмунт Мінейка, Мікалай Пашкевіч, Вячаслаў Руцай, Савелій Сорын, Міхась Станюта, Януар Сухадольскі, Юльян Фалат, Міхась Філіповіч, Ілля Чашнік, Адам Шэмеш, Леў Юдзін і многія іншыя.

Вядомыя творы[правіць | правіць зыходнік]

  • «У паядынках на вышыні» (у суаўт. з Л. Крушынскай) — дакументальная аповесць пра Героя Савецкага Саюза, лётчыка Аляксандра Гараўца
  • под редакцией Бориса Крепака. «Елена Аладова. Музей - её судьба». — Минск: «Мастацкая лiтаратура», 2006. — 319 с. — ISBN 985-02-0884-8.
  • «Свет Уладзіміра Высоцкага» (у суаўт.)
  • «Вяртанне імёнаў: нарысы пра мастакоў». У 2 кн. Кн. 1 / Барыс Крэпак. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2013.— 414 с.
  • «Вяртанне імёнаў: нарысы пра мастакоў». У 2 кн. Кн. 2 / Барыс Крэпак. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2014. — 382 с.

Артыкулы[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • 1979 — Ганаровая грамата СМ СССР «За лепшую кнігу года»
  • 1984 — Ганаровая грамата СМ СССР «За лепшую кнігу года»
  • 1998 — лаўрэат Нацыянальнай прэміі Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне»
  • 1999 — лаўрэат Нацыянальнай прэміі Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне»
  • Медаль Францыска Скарыны (2017)[3]

Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат прэміі Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў, лаўрэат прэмій Беларускага саюза журналістаў[4].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]