Барыс Андрэевіч Калавандзін
Барыс Андрэевіч Калавандзін | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 студзеня 1938 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 чэрвеня 1998 (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоны |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1984) і акадэмік НАН Беларусі |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
Барыс Андрэевіч Калава́ндзін[1] (руск.: Борис Андреевич Коловандин; 21 студзеня 1938 — 7 чэрвеня 1998) — вучоны ў галіне гідрадынамікі і цеплафізікі, доктар тэхнічных навук (1984), прафесар (1986), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994, член-карэспандэнт з 1989), член Нью-Ёркскай акадэміі навук[1] (1994).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў Архангельску. У 1961 годзе скончыў фізіка-механічны факультэт Ленінградскага політэхнічнага інстытута. Працаваў у канструктарскім бюро на заводзе транспартнага машынабудавання ў Харкаве і вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце чорнай металургіі Дзяржплана Украінскай ССР у Данецку[2]. У 1966 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю і пачаў працу ў Інстытуце цепла- і масаабмену Акадэміі навук БССР. Да 1973 года займаў пасаду старэйшага навуковага супрацоўніка, потым — загадчыка лабараторыяй турбулентнасці[2].
Навуковая і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Навуковая дзейнасць Б. А. Калавандзіна звязаная з распрацоўкай нетрадыцыйных метадаў навігацыі скарасных гідрадынамічных аб’ектаў і спосабаў зніжэння іх гідрадынамічнага супраціўлення, даследаваннем турбулентнасці і працэсаў пераносу ў вадкасцях. Займаўся вырашэннем прыкладных задач, стварэннем новай тэхнікі і тэхналогій. Адначасова з навуковай дзейнасцю выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце і ў якасці запрошанага прафесара ва ўніверсітэтах Германіі, Італіі і іншых краін. Пад яго кіраўніцтвам абаронены 2 доктарскія і 10 кандыдацкіх дысертацый[2]. Кіраваў Дзяржаўнай праграмай фундаментальных даследаванняў «Механіка», уваходзіў у склад экспертных і навуковых саветаў, рэдакцыйных калегій часопісаў.
Аўтар больш за 200 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій[2]. Сааўтар патэнта «Устройство для очистки сточных вод»[3].
Сярод апублікаваных прац:
- Корреляционное моделирование процессов переноса в сдвиговых турбулентных течениях: Обзор соврем. исслед. — Мн., 1982.
- Моделирование теплопереноса при неоднородной турбулентности. — Мн., 1980.
- Процессы переноса в турбулентных течениях: Сб. науч. тр. / Акад. наук БССР, Ин-т тепло- и массообмена им. А. В. Лыкова — Мн., 1988.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мінск: БелЭн, 1995. — 800 с.: іл. — 5000 экз. ISBN 985-11-0026-9.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 Некралог у «Инженерно-физическом журнале» (руск.)
- ↑ Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Калавандзін Барыс Андрэевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мінск: БелЭн, 1995. — 800 с.: іл. — 5000 экз. ISBN 985-11-0026-9. — С. 355.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Имя в белорусской науке: Борис Андреевич Коловандин(руск.) // Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН Беларусі
- Памяти учёного: КОЛОВАНДИН Борис Андреевич(руск.) // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
- Некралог у «Инженерно-физическом журнале»(руск.) // Інстытут цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАН Беларусі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 21 студзеня
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў Архангельску
- Памерлі 7 чэрвеня
- Памерлі ў 1998 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Дактары тэхнічных навук
- Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Выпускнікі СПбДПУ
- Лаўрэаты прэміі Савета Міністраў СССР
- Механікі СССР
- Цеплафізіка
- Фізікі Беларусі
- Выкладчыкі БДУ
- Супрацоўнікі Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАНБ