Барыс Андрэевіч Лазука

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Барыс Андрэевіч Лазука
Дата нараджэння 27 ліпеня 1955(1955-07-27) (64 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мастацтвазнавец, выкладчык
Навуковая сфера мастацтвазнаўства
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат мастацтвазнаўства
Альма-матар

Барыс Андрэевіч Лазу́ка (27 ліпеня 1955, в. Рэпеншчына, Браслаўскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі мастацтвазнавец, педагог. Кандыдат мастацтвазнаўства (1989).

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Віцебскі педагагічны інстытут (1977), працаваў у ім. 3 1996 у Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, з 1998 прарэктар і загадчык кафедры Беларускай акадэміі мастацтваў. За­гад­чык ад­дзе­ла ста­ра­жыт­най бе­ларускай куль­ту­ры Ін­сты­ту­та мас­тацт­ва­знаў­ства, эт­на­гра­фіі і фальк­ло­ру НАН Беларусі, дырэктар Музея старажытнабеларускай культуры.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследуе беларускае мастацтва XVII—XVIII ст., тэарэтычныя праблемы стылю барока. Аўтар вучэбнага дапаможкіка «Гісторыя мастацтваў» (1996).

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Праблемы стылістыкі выяўленчага мастацтва Беларусі XVII—XVIII стст. // Весці АН Беларусі. Сер. грамад. навук. 1993. № 3.
  • Параўнаўча-тыпалагічнае вывучэнне беларускага мастацтва эпохі барока // Весці АН Беларусі. Сер. грамад. навук. 1995. № 2.
  • Беларускае барока: Тэндэнцыі і напрамкі развіцця // Барока ў беларускай культуры і мастацтве. — Мінск, 1998.
  • Беларускае барока. Гісторыка-тэарэтычныя праблемы стылю / Б. А. Лазука. — Мінск: Беларусь, 2001.
  • Гісторыя мастацтваў / Б. А. Лазука. — Мінск: Беларусь, 2003.
  • Гісторыя беларускага мастацтва: у 2 т. / Б. А. Лазука. — Мінск: Беларусь, 2007.