Перайсці да зместу

Барыс Барысавіч Ціхаміраў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барыс Барысавіч Ціхаміраў
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання[d]
з 2024

Нараджэнне 8 жніўня 1968(1968-08-08) (58 гадоў)
Грамадзянства

Барыс Барысавіч Ціхаміраў (нар. 8 жніўня 1968, Орша) — беларускі чыгуначнік і дэпутат.

Нарадзіўся 8 жніўня 1968 года ў горадзе Орша Віцебскай вобласці[1].

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту па спецыяльнасці «Рухомы састаў»[1].

Працоўную дзейнасць пачаў мантажнікам радыёапаратуры і прыбораў завода «Чырвоны Кастрычнік»; служыў у Савецкай арміі; працаваў шліфоўшчыкам Аршанскага завода лёгкага машынабудавання; акумулятаршчыкам, слесарам па рамонце рухомага саставу, аглядчыкам-рамонтнікам вагонаў, майстрам, начальнікам пункта тэхнічнага абслугоўвання пасажырскіх вагонаў, галоўным інжынерам Аршанскага вагоннага дэпо Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі[1]. Начальнік Аршанскага вагоннага дэпо[1].

Дэпутат Аршанскага раённага Савета дэпутатаў 28-га і 29-га скліканняў[1].

Дэлегат VI і VII Усебеларускіх народных сходаў[1].

Выбраны ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Віцебскай вобласці (вылучаны ад Аршанскага і Дубровенскага раёнаў)[1]. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні[1].

Член рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь»[1].