Барыс Вальеха

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барыс Вальеха
ісп.: Boris Vallejo
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні Boris Vallejo
Дата нараджэння 8 студзеня 1941(1941-01-08) (83 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Julie Bell[d]
Дзеці Dorian Vallejo[d]
Род дзейнасці мастак, ілюстратар, cover artist, мастак-плакатыст
Жанр эротыка, фэнтэзі
Вучоба Нацыянальная акадэмія мастацтваў Перу
Уплыў Пітэр Рубенс, Дыега Веласкес
Уплыў на Джулія Бэлаў
Узнагароды
Сайт borisjulie.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бары́с Валье́ха[2] (англ.: Boris Vallejo; нарадзіўся 8 студзеня 1941[3] ў Ліме, Перу) — амерыканскі мастак перуанскага паходжання.

Маляваць пачаў у трынаццацігадовым узросце. Па заканчэнні Нацыянальнай школы мастацтваў эміграваў у Злучаныя Штаты (1964).

Пераважна працуе ў жанрах фэнтэзі і эротыкі. Аб’ектамі яго карцін з'яўляюцца паганскія багі, монстры і ўзброеныя варвары абодвух палоў.

З першай жонкай Дорыс мелі двух дзяцей. Сын Дарыян працуе мастаком-партрэтыстам. Дачка Мая — прафесыйны фатограф. Са сваёй цяперашняй жонкай і мадэллю Джулі Бэл мае двух прыёмных сыноў: Энтані і Дэвіда Палумбаў, якія таксама займаюцца выяўленчым мастацтвам.

У цяперашні час пражывае ў Алентаўне (штат Пенсільванія).

Крыніцы і заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  2. Паводле правілаў іспанскай мовы. Распаўсюджаны таксама «англійскамоўны» варыянт Валеджа.
  3. «Comics Buyer’s Guide» №1650; люты 2009; с. 107

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]