Барыс Віктаравіч Сапуноў
| Барыс Віктаравіч Сапуноў | |
|---|---|
| Род дзейнасці | навуковец, гісторык |
| Дата нараджэння | 6 ліпеня 1922 |
| Месца нараджэння |
|
| Дата смерці | 18 жніўня 2013 (91 год) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Узнагароды і прэміі | |
Барыс Віктаравіч Сапуноў (руск.: Борис Викторович Сапунов; 6 ліпеня 1922, Курск — 18 жніўня 2013, Санкт-Пецярбург[1]) — савецкі і расійскі гісторык, спецыяліст па старажытнарускім мастацтве, доктар гістарычных навук (1974), прафесар. Ганаровы доктар Оксфардскага ўніверсітэта. Член Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1939 годзе паступіў на гістарычны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта (ЛДУ).
Пасля пачатку савецка-фінскай вайны добраахвотнікам пайшоў на фронт, быў санітарам. Потым вярнуўся ва ўніверсітэт, але ў 1940 годзе быў мабілізаваны ў войска. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, служыў у Прыбалтыцы. Прайшоў усю вайну да апошняга дня ў артылерыі. Сяржантам у складзе 1-га Беларускага фронту ўдзельнічаў у штурме Берліна і Рэйхстага. Яго подпіс на сцяне Рэйхстага захаваўся дагэтуль і цяпер разам з іншымі подпісамі савецкіх салдат пакінуты ў мемарыяле[2][3][4]. Таксама ўдзельнічаў у адпампоўванні вады з затопленага берлінскага метро[2]. Валодаючы нямецкай мовай, у канцы вайны і пасля яе заканчэння выконваў функцыі перакладчыка.
Пасля дэмабілізацыі ў 1946 годзе вярнуўся ў ЛДУ, скончыў гістарычны факультэт (1949). Дыпломная праца была прысвечана Сцяпану Разіну (напісаная пад кіраўніцтва У. В. Маўродзіна).
З 1950 года — аспірант Эрмітажа, затым навуковы супрацоўнік. З 1986 года — галоўны навуковы супрацоўнік Аддзела рускай культуры[2], кіраваў аспірантурай Дзяржаўнага Эрмітажа.
Кандыдацкую дысертацыю пісаў пра дзейнасць Івана Фёдарава (пад кіраўніцтвам Д. С. Ліхачова)[4]. У 1975 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Кніжная культура Старажытнай Русі». Удзельнічаў у даследаванні архіваў Мікалая II, археалагічных экспедыцыях у Пскове і Чарнігаве. Шмат гадоў працаваў у экспедыцыях па поўначы па зборы абразоў. Як эксперт больш за 20 гадоў супрацоўнічаў з праваахоўнымі органамі, дапамагаючы раскрываць справы, звязаныя з крадзяжамі старажытнарускіх абразоў[5]. Працаваў прафесарам Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.
На 2008 год меў больш за 600 публікацый[4]. Апублікаваў серыю прац па гісторыі хрысціянства, аўтар арыгінальнай тэорыі-даследаванні жыцця Хрыста. Аўтар манаграфій «Книга в России в XI—XIII вв.» (М.: Наука, 1978) і «Земная жизнь Иисуса» (СПб., 2002) (выйшла на некалькіх мовах). Пастаянны аўтар Пецярбургскай газеты «Аномалия»[6].
Кавалер больш за 30 расійскіх і замежных узнагарод[6].
Сын Валянцін (нар. 1953) — доктар біялагічных навук, прафесар РДГМУ і СПбДАУ[7].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Кнігі
[правіць | правіць зыходнік]- Книга в России в XI-XIII вв. / Под ред. С. П. Луппова. - Ленинград : Наука. Ленингр. отд-ние, 1978. - 231 с., 4 л. ил.; 20 см.
- Культура и искусство России XVIII века : Новые материалы и исслед. Сб. статей / Гос. Эрмитаж, [Отд. истории рус. культуры; Науч. ред. Б. В. Сапунов, И. Н. Уханова]. - Ленинград : Искусство : Ленингр. отд-ние, 1981. - 151 с. : ил.; 22 см.; ISBN В пер. (В пер.) : 1 р. 80 к.
- Земная жизнь Иисуса / Борис Викторович Сапунов. - СПб. : Копи-Парк, 2003 (Тип. ООО Копи-Парк). - 122, [1] с. : портр.; 21 см.; ISBN 5-98341-002-4 (в обл.)
- Избранное / Б. В. Сапунов ; [ред. Л. Н. Захаров]. - Санкт-Петербург : Химиздат, 2014. - 278, [1] с. : ил., портр., факс.; 22 см.; ISBN 978-5-93808-224-3
- Истоки мировых религий : коллективная монография / Б. В. Сапунов, В. Б. Сапунов, М. В. Ермилова. - Санкт-Петербург : Гамма, 2021. - 162 с. : ил., портр.; 21 см.; ISBN 978-5-4334-0517-2 : 500 экз.
- Агротерритории в условиях современных экологических реалий : [монография] / Б. В. Сапунов, В. Б. Сапунов, М. В. Ермилова. - Санкт-Петербург : Гамма, 2022. - 187 с. : ил.; 21 см.; ISBN 978-5-4334-0540-0 : 500 экз.
Артыкулы
[правіць | правіць зыходнік]- Из истории международных книжных связей Московской Руси XVI-XVII веков / Б. В. Сапунов // Книга. Исследования и материалы = Book. Researches and materials. - Москва : Книга, 1971. - Сборник 22, С. 105-126. - [22] с.
- Производство русской рукописной книги, ее цена и стоимость в XI-XIII вв. / Б. В. Сапунов // Книга. Исследования и материалы = Book. Researches and materials. - Москва : Книга, 1975. - Сборник 30, С. 92-112. - [21] с.
- О документальных сборниках, посвященных Ивану Федорову / Б. В. Сапунов // Книга. Исследования и материалы = Book. Researches and materials. - Москва : Книга, 1977. - Сборник 34, С. 203-207. - [5] с.
- Книга и читатель на Руси в XVI в. / Б. В. Сапунов // Книга. Исследования и материалы = Book. Researches and materials. - Москва : Книга, 1983. - Сборник 46, С. 60-80. - [21] с.
- Московское барокко - феномен русской книжной культуры XVII в. : (По описям библиотек и владельческим припискам на книгах) / Б. В. Сапунов // Книга. Исследования и материалы = Book. Researches and material. - Сборник 57. - Издательство "Книжная палата", 1989. - С. 60-77. - [18] с.
- Немецкие книги и газеты в Москве в XVII в. : (Из истории русско-немецких культурных связей) / Б. В. Сапунов // Книга. Исследования и материалы = Book. Researches and materials. - Сборник 68. - Москва : ТЕРРА, 1994. - С. 298-301. - [4] с.
- Фрагменты памяти / Б. В. Сапунов // Белорусский сборник : статьи и материалы по истории и культуре Белоруссии. - Вып. 2. - Санкт-Петербург, 2002. - С. 203-204. - [2] с.
- Из истории русско-белорусских связей в XVII в. / Б. В. Сапунов // Белорусский сборник : статьи и материалы по истории и культуре Белоруссии. - Вып. 3. - Санкт-Петербург, 2005. - С. 135-138. - [4] с.
- Фальшивые червонцы - секретное оружие Гитлера / Б. В. Сапунов // Белорусский сборник : статьи и материалы по истории и культуре Белоруссии. - Вып. 4. - Санкт-Петербург, 2008. - С. 191-193. - [3] с.
У якасці рэдактара
[правіць | правіць зыходнік]- Искусство и религия : Сб. науч. тр. / Гос. Эрмитаж; [Науч. ред. Б. В. Сапунов]. - Ленинград : Б. и., 1982. - 156 с. : ил.; 21 см.
- У истоков русской культуры XII-XVII века [Текст] : сборник статей / Государственный Эрмитаж ; Науч. ред. д-ра ист. наук Б. В. Сапунов. - Санкт-Петербург : Государственный Эрмитаж : Славия, 1995. - 151 с., [31] л. ил.; 21 см.; ISBN 5-88654-008-3
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ АномалиЯ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2014. Праверана 2 студзеня 2014.
- 1 2 3 4 Домрина 2020.
- ↑ АномалиЯ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2014. Праверана 2 студзеня 2014.
- 1 2 3 Борис Сапунов ″Он всегда кого-то или что-то спасал…", стр 86 (Март 2008 № 37) | ГДЕ НЕТ КОНКУРЕНЦИИ, СПИТСЯ ЛУЧШЕ, НО ЖИВЁТСЯ ХУЖЕ(недаступная спасылка)
- ↑ Иисус Христос не умер на кресте?. 2004-07-12. Архівавана з арыгінала 2018-03-22. Праверана 2018-03-19.
- 1 2 АномалиЯ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2014. Праверана 2 студзеня 2014.
- ↑ Биография В. Б. Сапунова. Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2017. Праверана 24 верасня 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Домрина Н. Переступить порог Рейхстага(руск.) // Наука и жизнь. — 2020. — № 5. — С. 8—23.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Статья в «Энциклопедии „Слова о полку Игореве“»
- Статья на сайте «Биографика СПбГУ»
- Борису Викторовичу Сапунову — 90 лет!
- Персональные страницы Б. В. Сапунова
- Асобы
- Нарадзіліся 6 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1922 годзе
- Нарадзіліся ў Курску
- Памерлі 18 жніўня
- Памерлі ў 2013 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Выпускнікі гістарычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Узнагароджаныя медалём «За вызваленне Варшавы»
- Гісторыкі
- Гісторыкі СССР
- Гісторыкі Расіі
- Удзельнікі савецка-фінскай вайны
- Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны
- Мастацтвазнаўцы СССР
- Мастацтвазнаўцы Расіі