Барыс Давыдавіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Барыс Давыдавіч
Iziaslav of Polock Seal avers.png
знак Рагвалодавічаў
князь полацкі
1180 — 1186
Папярэднік: Усяслаў Васількавіч
Пераемнік: Уладзімір Полацкі
 
Нараджэнне: невядома
Смерць: 1186
Дынастыя: Рагвалодавічы
Бацька: Давыд Святаславіч
Дзеці: Васілька, Вячка

Барыс Давыдавіч (? — 1186) — князь полацкі (1180 — 1186). Сын Давыда Святаславіча, пляменнік Еўфрасінні Полацкай.

Барыс Давыдавіч не згадваецца рускімі і лівонскімі крыніцамі, якія захаваліся, толькі В. Тацішчаў на падставе зробленай ім выпіскі з Полацкага летапісу паведамляе пад 1217 годам, што Барыс Давыдавіч, ажаніўся другім шлюбам на Святохне, дачцэ паморскага князя Казіміра, жанчыне прыгожай і хітрай, якая і прыняўшы праваслаўе не адпусціла ад сябе ксяндза. Маючы сына Уладзіміра-Войцеха, яна ненавідзела пасынкаў, Васільку і Вячку, і праз баяраў даводзіла ім думку прасіцца ў бацькі ў Дзвінскія воласці. Барыс адпусціў іх са шкадаваннем, а мачаха, карыстаючыся адсутнасцю маладых князёў, пачала гнаць адданых ім баяраў і ўзводзіць сваіх памаран на пасады вышэйшых дзяржаўных асоб. Незадаволеныя палачане патрабаваў выгнання чужынцаў і вяртання старэйшых сыноў Барыса. Тады Святохна ад імя тысяцкага Сімеона, пасадніка Воіна і ключніка Дабрыні, яе галоўных ворагаў, сфальшавала ліст да пасынкаў, пераконваючы іх скінуць бацьку са стальца, пакараць мачаху і малодшага брата Уладзіміра. Гэты ліст быў пераданы лёгкавернаму Барысу. Абвінавачаныя баяры кляліся ў невінаватасці, але прыхільнікі Святохны забілі іх. Шмат хто паверыў ва ўсё гэта, але Васілька Барысавіч знайшоў спосаб выкрыць паклёп мачахі. У дзень Спаса народ паўстаў па гуку вечавага звана, узяў Святохну пад варту, забіў або выгнаў усіх памаран і, не зрабіўшы зла князю Барысу, адправіў баяраў за яго сынам Васількам.

Гэтыя акалічнасці выклікаюць шмат спрэчак. Па-першае, ёсць меркаванне, што гэта не сапраўдныя падзеі, а гістарычны памфлет В. Тацішчава на нямецкае засілле пры расійскім імператарскім двары ў яго час. Па-другое, калі гэта сапраўдныя падзеі, то ў якім годзе яны адбыліся. Магчыма, падзеі былі з нейкай нагоды толькі запісаныя ў летапісе пад 1217 годам, а адбыліся раней. Гэта даволі верагодна, бо вядома, што пасля смерці Уладзіміра ў 1216 годзе полацкім князем быў Васілька, а не Барыс Давыдавіч, а пасля Васількі пачалося смаленскае панаванне ў Полацку. Таму, магчыма, што Барыс князяваў да Уладзіміра, гэта значыць пасля Усяслава. Па-трэцяе, шмат у якіх радаводах сыноў Барыса Давыдавіча — Васільку і Вячку, атаясамліваюць з такімі вядомымі асобамі як Усевалад Герцыкскі і Вячка Кукенойскі, што асабліва спрэчна ў выпадку з тоеснасцю Васількі Барысавіча і Усевалада Герцыкскага.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Rymar Edward Rodowód książąt pomorskich. — Szczecin, 1995. — T.1. — 323 s. S. 215, 218.
  • Rymar Edward Rodowód książąt pomorskich. — Szczecin: Książnica Pomorska, 2005. — ss. 607: il., mapy. — ISBN 83-87879-50-9