Барыс Давыдавіч Гюнтар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Барыс Давыдавіч Гюнтар
Сцяг Беларусі (1991-1995) дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання
Сакратар камісіі ВС у пытаннях працы, цэн, занятасці і сацыяльнай абароны насельніцтва
1990 — 9 студзеня 1996
 
Партыя: Сцяг Беларусі (1991-1995) Партыя БНФ
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 2 верасня 1943(1943-09-02)
Смерць: 22 жніўня 2014(2014-08-22) (70 гадоў)

Бары́с Давы́давіч Гю́нтар (2 верасня 194322 жніўня 2014[1] ) — беларускі палітык, грамадскі дзеяч, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Арышт у 8 гадоў[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і акцёраў. Маці – руская, бацька – з паволжскіх немцаў. З 8 гадоў жылі ў Разані прама ў тэатры.

Пасля таго, як Барыс сунуў алавянага салдаціка ў разэтку і выключыў усё святло ў тэатры, нехта напісаў данос, што хлопец сарваў патрыятычны спектакль. Гэта расцанілі як дыверсію і арыштавалі бацькоў Барыса, а праз тры дні і яго самога. З бацькамі Барыс сустрэўся толькі праз тры гады – калі іх вызвалілі. Хлопчыка месяц трымалі ў разанскім следчым ізалятары, у камеры разам з ім было каля 30 чалавек – дзяцей рознага ўзросту. Падчас допытаў Барыса фізічна катавалі, выбіваючы прызнанне, што нехта яго падштурхнуў да дыверсіі. Суду не было. Перавезлі ў Маскву і адправілі на двухмесячны этап у горада Ангарск ў дзіцячы дом для дзяцей асуджаных. Бацькі вызваліліся ў 1954 годзе, уладкаваліся на працу ў Іркуцку і забралі сына з інтэрнату[2].

Пасля няўдалай спробы паступіць у інстытут, куды яго не ўзялі з-за судзімасці бацькоў, і службы ў арміі, яго накіравалі працаваць слесарам на паўвостраў Мангушлак (Казахстан), прымаў удзел у будаўніцтве знакамітага маяка ў горадзе Актаў. Праз 13 гадоў пераехаў жыць у Гомель, дзе працаваў на Гомсельмашы.

Дэпутацкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У Вярхоўны Савет быў абраны ад Гомельска-Сельмашаўскай акругі. З першага дня ўтварэння Апазіцыі БНФ быў яе актыўным членам. Уваходзіў у склад Ценевага Кабінета Апазіцыі БНФ.

Быў сакратаром Камісіі ВС у пытаннях працы, цэн, занятасці і сацыяльнай абароны насельніцтва. Уваходзіў у склад Часовай камісіі ВС па ацэнцы дзейнасці службовых асоб у сувязі з ліквідацыяй наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

У студзені 1991 года ў складзе дэлегацыі Апазіцыі БНФ быў у Вільнюсе, калі туды былі ўведзеныя савецкія войскі з мэтай падавіць імкненне літоўцаў да Незалежнасці. Узнагароджаны медалём Літоўскай Рэспублікі «Памяці 13 студзеня».

Барыс Гюнтар быў адным з аўтараў пакету дакументаў, якія ляглі ў падмурак прынятай 25 жніўня 1991 года Пастановы аб абвяшчэнні незалежнасці Беларусі.

Удзельнік галадоўкі дэпутатаў 11-12 красавіка 1995 года ў Авальнай зале, абвешчанай у знак пратэсту супраць ініцыяванага Лукашэнкам рэферэндума аб ліквідацыі статусу беларускай мовы як адзіна дзяржаўнай, ліквідацыі статусу дзяржаўных сімвалаў «Пагоні» і Бел-Чырвона-белага сьцяга, эканамічнай інтэграцыі з Расіяй і праве прэзідэнта распускаць парламент.

Пасля заканчэння дэпутацкіх паўнамоцтваў пэўны час працаваў у праваабарончым цэнтры «Вясна».

Зноскі

  1. Памёр беларускі апазіцыянер Барыс Гюнтар, БелаПАН, 22-08-2014
  2. Барыс Гюнтар. Віртуальны музей савецкіх рэпрэсій у Беларусі