Барыс Друцкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Барыс Друцкікнязь друцкі ў 12 ст. Даследчыкі выводзяць яго з Ізяславічаў Полацкіх: адны лічаць сынам Рагвалода Барысавіча, другія – сынам Усяслава Рагвалодавіча, трэція — самым Усяславам Рагвалодавічам пад другім імем, чацвёртыя — сынам Глеба Рагвалодавіча. Упамінаецца ў летапісе 1196 (12.3), калі ў саюзе з чарнігаўцамі і разам з Васількам Валадаравічам удзельнічаў у паходзе на Віцебск, тымчасова залежны ад Смаленска. Барыс вызначыўся ў бітве, якая скочылася разгромам смаленскага войска, узяў у палон смаленскага князя Мсціслава Раманавіча і перадаў яго князю чарнігаўскаму па яго просьбе. Паводле М. Ермаловіча, тое, што Барыс дзейнічаў у саюзе з палачанамі, сведчыць пра вяртанне Друцка ў 1180 г. пад уплыў Полацка[1].

Зноскі

  1. Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і...