Барыс Еліозавіч Чачыеў
Барыс Еліозавіч Чачыеў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Yury Morozov[d] | ||||||
Пераемнік | Асланбек Салтанавіч Булацэў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1 лістапада 1957 |
||||||
Смерць |
22 ліпеня 2021[1] (63 гады) |
||||||
Імя пры нараджэнні | руск.: Борис Елиозович Чочиев | ||||||
Партыя |
Барыс Еліозавіч Чачыеў (1 лістапада 1957, сяло Стырком, Цхінвальскі раён, Паўднёва-Асяцінская АВ) — паўднёваасяцінскі дзяржаўны дзеяч, в. а. прэм’ер-міністра Паўднёвай Асеціі (18 жніўня-22 кастрычніка 2008).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1982 скончыў біялагічны факультэт Паўднёва-Асяцінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Працаваў у структурах УЛКСМ (1980—1986), затым у апараце Паўднёва-Асяцінскага абкама КПСС (1986—1991).
У 1991—2001 працаваў у Камітэце па справах нацыянальнасцей РПА (з 1993 — Камітэт па справах нацыянальнасцей і міграцыі): у кастрычніку-снежні 1991 — вядучым спецыялістам, у снежні 1991-маі 1992 — намеснікам старшыні, у маі 1992-красавіку 2001 — старшынёй.
У красавіку 2001—лістападзе 2003 — Міністр па спецыяльных даручэннях РПА, з лістапада 2003 па 31 снежня 2005 — Міністр па спецыяльных справах РПА, з 31 снежня 2005 па 18 жніўня 2008 — Першы намеснік Старшыні ўрада РПА, 18 жніўня 2008 прызначаны выканаўцай абавязкаў старшыні ўрада.
У 1993—2005 член Змяшанай кантрольнай камісіі ад паўднёва-асяцінскага боку, у 2005—2008 — Сустаршыня СКК.