Барыс Еўдакімавіч Шчарбіна
Барыс Еўдакімавіч Шчарбіна | |
---|---|
![]() | |
|
|
Нараджэнне |
5 кастрычніка 1919 Дэбальцэвэ |
Смерць |
22 жніўня 1990 Масква |
Месца пахавання | |
Партыя | Камуністычная партыя Савецкага Саюза |
Член у | |
Адукацыя | Харкаўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту |
Прафесія | інжынер |
Дзейнасць | палітык, ліквідатар наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС |
Узнагароды | |
![]() |
Барыс Еўдакімавіч Шчарбіна (5 кастрычніка 1919, Дэбальцэвэ — 22 жніўня 1990, Масква) — савецкі палітычны дзеяч. Член ВКП(б) з 1939 года. Узначальваў камісіі па ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС і землятрасення ў Арменіі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся на станцыі Дэбальцэвэ Кацярынаслаўскай губерні 5 кастрычніка 1919 года. У 1937 годзе паступіў у Харкаўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. Аднак у 1940 годзе быў прызваны ў РСЧА, удзельнічаў у савецка-фінскай вайне. Вучобу ў інстытуце скончыў у 1942 годзе.[1]
Пасля заканчэння інстытута ў 1942 годзе быў прызначаны на пасаду сакратара Харкаўскага абласнога камітэта ЛКСМ Украіны. У гэтым жа годзе пераведзены на працу ў ЦК УЛКСМ. У 1943 годзе вярнуўся ў Харкаўскі абкам ЛКСМ Украіны.
З 1948 года на партыйнай працы. З 1948 па 1951 год знаходзіцца на пасадзе другога сакратара Арджанікідзаўскага раённага камітэта горада Харкава. З 1951 па 1961 — на працы ў Іркуцкам абкаме. З 1961 па 1973 — працуе ў Цюменскім абкаме КПСС. У 1973 годзе прызначаны на пасаду міністра будаўніцтва прадпрыемстваў нафтавай і газавай прамысловасці СССР. Гэту пасаду займаў да 1984 года. У 1976 годзе быў абраны членам ЦК КПСС.
У 1984 годзе стаў намеснікам Старшыні Савета Міністраў СССР. Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС быў прызначаны старшынёй Камісіі Савета Міністраў СССР па ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У 1988 годзе быў прызначаны старшынёй Камісіі Савета Міністраў СССР па ліквідацыі наступстваў землятрусу ў Арменіі.
З ліпеня 1989 года — на пенсіі. Памёр 22 жніўня 1990 года ў Маскве.
У кінематографе[правіць | правіць зыходнік]
- Сыграны акцёрам Стэланам Скарсгардам у міні-серыяле «Чарнобыль».
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Барыс Еўдакімавіч Шчарбіна — у даведніку па гісторыі КПСС
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Члены ЦК КПСС
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Асобы
- Нарадзіліся 5 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1919 годзе
- Памерлі 22 жніўня
- Памерлі ў 1990 годзе
- Удзельнікі савецка-фінскай вайны
- Ліквідатары Чарнобыльскай аварыі
- Нарадзіліся ў Дэбальцэвэ
- Памерлі ў Маскве
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6 склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7 склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8 склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9 склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10 склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 11 склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 5 склікання
- Функцыянеры УЛКСМ
- Міністры СССР