Барыс Канстанцінавіч Клімаў
Барыс Канстанцінавіч Клімаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 (22) мая 1889 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 студзеня 1953 (63 гады) |
Месца смерці | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар хімічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Барыс Канстанцінавіч Клімаў (22 жніўня 1889, Казань — 13 студзеня 1953, Масква) — рускі і савецкі хімік-тэхнолаг. Член-карэспандэнт АН БССР (1936)[1], доктар хімічных навук, прафесар (1935)[2]. Старшыня Прэзідыўма Сахалінскага філіяла АН СССР (1950—1953)[3].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Санкт-Пецярбургскі тэхналагічны інстытут (1913). Адразу па заканчэнні уключыўся ў працу па наладжванні розных хімічных вытворчасцей. У 1916 год прызначаны дырэктарам доследнага завода Ваенна-хімічнага камітэта Рускага фізіка-хімічнага таварыства, а пасля арганізацыі ў 1919 на яго базе Дзяржаўнага інстытута прыкладной хіміі (ДІПХ) — намеснікам дырэктара гэтай установы[1]. З 1926 года пачаў педагагічную дзейнасць.[3] У 1930 перайшоў у Ленінградскае аддзяленне Інстытута торфу ў якасці намесніка дырэктара па навуковай частцы і зацверджаны прафесарам кафедры хімічнай перапрацоўкі цвёрдых паліваў. У 1935—1945 гг. — загадчык лабараторыі Інстытута гаручых выкапняў АН СССР, створанага ў 1934 годзе. У 1945—1951 гг. — прафесар Маскоўскага інстытута хімічнага машынабудавання.[1] У 1949 годзе ўступіў у шэрагі ВКП(б).[3] З 1951 — старшыня Прэзідыума Сахалінскага філіяла Акадэміі навук СССР, адначасова ў якасці грамадскай працы ўзначальваў Абласны Савецкі камітэт абароны міру[3].
Памёр 13 студзеня 1953.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У гады Першай сусветнай вайны і пазней пры яго ўдзеле былі наладжаны вытворчасці шэрагу рэактываў, якія раней на тэрыторыі Расіі не вырабляліся: жоўты фосфар, фосфарны ангідрыд, сярністае жалеза і інш. Працуючы ў ДІПХ, зацікавіўся пытаннямі хіміі і тэхналогіі нізкакаларыйных паліваў і пачаў весці педагагічную працу ў гэтай галіне.
З пачатку 1930-х гадоў прысвяціў сваю дзейнасць распрацоўцы пытанняў хіміі і тэхналогіі сінтэтычнага вадкага паліва, асабліва пытанням шырокага выкарыстання мясцовых паліваў. Для паўкаксавання торфу ім быў распрацаваны новы тып шахтавай трохзоннай печы з унутраным абаграваннем, якая значна пераўзыходзіла старыя печы нямецкай сістэмы. Ім быў распрацаваны метад каксавання торфу ў камерных печах з мэтай атрымання металургічнага коксу. Для акультурвання мясцовых паліваў ім распрацаваны першы тып савецкага газагенератара для атрымання высокакаларыйнага газу з торфу. Загадваючы лабараторыяй у Інстытуце гаручых выкапняў, праводзіў вялікую даследчую працу па атрыманні штучнага вадкага паліва і каштоўных хімічных прадуктаў з цвёрдага паліва.
У 1942 годзе сумесна з прафесарам У. А. Ланіным распрацаваў прамысловы спосаб абяссервання ішымбаеўскага бензіну шляхам каталітычнай парафазнай ачысткі.
Асноўныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Климов Б.К. Сырейно-красильная промышленность России. — Петербург: Науч. хим.-техн. изд-во, 1921. — 32 с.
- Климов Б.К. Опытный завод Российского института прикладной химии и его производства. — Петроград: 1-я Гос. типография, 1922. — 23 с.
- Климов Б.К. Новые методы термической обработки торфа. — М.: ГОНТИ, 1939. — 338 с.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн «Знак Пашаны» (1945)
- Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Медаль «У памяць 800-годдзя Масквы» (1947)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Биографическая справка . Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа. Праверана 5 лістапада 2020.
- ↑ Национальная академия наук Беларуси: персональный состав, 1928—2018. — Минск: Беларуская навука, 2018. — 614 с. ISBN 978-985-08-2360-1
- ↑ а б в г Некролог // Советский Сахалин. — 1953. — 16 студзеня — № 13. — С. 4.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Национальная академия наук Беларуси: персональный состав, 1928—2018. — Минск: Беларуская навука, 2018. — 614 с. ISBN 978-985-08-2360-1. — С. 404—405.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Клімаў Барыс Канстанцінавіч у базе даных «Гісторыя беларускай навукі ў асобах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 22 мая
- Нарадзіліся ў 1889 годзе
- Нарадзіліся ў Казані
- Памерлі 13 студзеня
- Памерлі ў 1953 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Супрацоўнікі Інстытута прыродакарыстання НАНБ
- Дактары хімічных навук
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута (да 1917 года)
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 800-годдзя Масквы»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 22 жніўня
- Хімікі СССР
- Хімікі XX стагоддзя
- Члены-карэспандэнты АН БССР