Перайсці да зместу

Барыс Мікалаевіч Ляташынскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барыс Мікалаевіч Ляташынскі
укр.: Борис Миколайович Лятошинський
Асноўная інфармацыя
Імя пры нараджэнні укр.: Борис Миколайович Лятошинський
Дата нараджэння 22 снежня 1894(1894-12-22)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 красавіка 1968(1968-04-15)[4][5][…] (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Бацька Nikolay Liatoshynsky[d]
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Рэйнгольд Морыцавіч Гліэр
Прафесіі дырыжор, кампазітар, музычны педагог, выкладчык універсітэта, педагог
Гады актыўнасці 19201968
Інструменты скрыпка
Жанры опера і сімфонія
Выхаванцы Valentyn Sylvestrov[d], Leonid Hrabovskyi[d], Ivan Karabyts[d], Osvaldas Balakauskas[d], Sergey Pavlovich Dobrovolsky[d], Igor Belza[d], Hlib Pavlovych Taranov[d] і Q12096217?
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Сталінская прэмія 1-й ступені Сталінская прэмія 2-й ступені
Узнагароды
ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн «Знак Пашаны» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Сталінская прэмія 1-й ступені Сталінская прэмія 2-й ступені народны артыст Украінскай ССР ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета УССР Заслужаны дзеяч мастацтваў Украінскай ССР Нацыянальная прэмія Украіны імя Тараса Шаўчэнкі
Аўтограф Аўтограф
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Барыс Мікалаевіч Ляташы́нскі (укр.: Бори́с Ми́колайович Лятоши́нський; 22 снежня 1894(1894-12-22)[1][2][…], Жытомір[3]15 красавіка 1968(1968-04-15)[4][5][…], Кіеў[3]) — украінскі кампазітар, педагог, музычны дзеяч. Народны артыст Украіны (1968).

Скончыў Кіеўскую кансерваторыю (1919, клас Р. Гліэра). Выкладаў у Кіеўскай (з 1919, з 1935 прафесар) і Маскоўскай (1935—44, з перапынкам) кансерваторыях. У 1939—41 гадах старшыня праўлення Саюза кампазітараў Украіны.

Найбольшыя творчыя дасягненні — 3-я, 4-я, 5-я сімфоніі, адметныя філасофскай глыбінёй і сілай мастацкага абагульнення. Выступаў як дырыжор з выкананнем уласных твораў. Рэдагаваў і аркестраваў творы іншых кампазітараў. Сярод твораў: оперы «Залаты абруч» паводле І. Франко (паст. 1933), «Шчорс» (паст. 1938); 2 кантаты, у т.л. «Запавет» (1939); для аркестра — 5 сімфоній (1918—66), сімфанічныя паэмы «Уз’яднанне» (1949), «Гражына» (1955), «На берагах Віслы» (1958); сюіты (1961, 1966), уверцюры (1926, 1961); «Славянскі канцэрт» для фартэпіяна з аркестрам (1953); камерна-інструментальныя ансамблі; інструментальныя творы; хары, у т.л. a cappella, на словы А. Пушкіна і Т. Шаўчэнкі; рамансы, апрацоўкі украінскіх народных песень; музыка да драматычных спектакляў і кінафільмаў. Сярод яго вучняў І. Бэлза.

Прэміі і ўзнагароды

[правіць | правіць зыходнік]
  • Дзяржаўнпя прэмія СССР (1946, 1952).
  • Дзяржаўная прэмія Украіны імя Т. Шаўчэнкі (1971).
  1. 1 2 Musicalics
  2. 1 2 Visuotinė lietuvių enciklopedija Online
  3. 1 2 3 4 Лятошинский Борис Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. 1 2 Лятошинский Борис Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. 1 2 Boris Nikolajewitsch Ljatoschinski // Brockhaus EnzyklopädieF.A. Brockhaus, 1796.