Барыс Мікалаевіч Палеалог

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барыс Мікалаевіч Палеалог
маршалак шляхты Пружанскага павета
1907 — 1915
Архангельскі віцэ-губернатар[d]
1914 — 1916
Ковенскі віцэ-губернатар[d]
1916 — 1917
Спраўнік Ваўкавыскага павета
1905 — 1907

Нараджэнне 1877
Смерць каля 20 лютага 1937(1937-02-20)
Род Палеалогі
Бітвы

Барыс Мікалаевіч Палеалог (руск.: Борис Николаевич Палеолог; 1877 — каля 20 лютага 1937) — дзяржаўны службовец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1877 годзе[1]. Родны брат Сяргея Палеалога[ru], дзеяча рускай эміграцыі. З дваран Мінскай губерні, памешчык Пінскага павета[1].

У 1905—1907 гадах займаў пасаду спраўніка Ваўкавыскага павета, у 1907—1915 гадах — маршалка дваранства Пружанскага павета[2].

У 1914—1916 гадах віцэ-губернатар Архангельскай губерні[3]. Стацкі саветнік.

На час працяглай службовай камандзіроўкі томскага губернатара Уладзіміра Мікалаевіча Дудзінскага ў Петраград у жніўні 1916 года быў прызначаны кіраўніком Томскай губерні[4]. У 1916—1917 гадах віцэ-губернатар Ковенскай губерні.

У час Грамадзянскай вайны ўдзельнік белага руху. Служыў ва УСПР і Рускай Арміі да эвакуацыі Крыма. Эвакуіраваны з Еўпаторыі на тральшчыку «Т-412». У эміграцыі ў Францыі (?)[1].

У міжваенны час валодаў маёнткамі Астравок і Варацэвічы Драгічынскага павета[5].

У справаздачы палескага ваяводы ад 11 снежня 1925 г. паведамлялася[5]:

" Самым важным манархічным дзеячам на тэрыторыі [Драгічынскага] павета з'яўляецца Барыс Палеолог, былы віцэ-губернатар Томскай губерні, уладальнік маёнткаў Астравок і Варацэвічы. Перапісваецца з рэдакцыямі газет «Русь» і «Новы Час», часта ездзіць у Брэст, дзе сустракаецца з Барысам Маймескулам.

"

Д. Каймаў у пачатку XX ст. пакінуў такі ўспамін пра Барыса Палеалога ў сваіх дарожных нататках «Па палескім краі»[6]:

" Яшчэ па шляху да дому а. Настаяцеля я сустрэў свайго даўняга знаёмага, Барыса Мікалаевіча Палеалога. Барыс Мікалаевіч, у мінулым бліскучы гвардзейскі афіцэр, камергер Двара Яго Вялікасці і, нарэшце, Томскі губернатар, — вядзе ў наш час сціплы, замкнёны лад жыцця, амаль бязвыезна знаходзячыся ў сваім невялікім маёнтку «Астравок», размешчаным за дзве вярсты ад Янава. За час нашага знаёмства я неаднаразова меў гонар быць госцем старога арыстакрата, які вядзе свой род ад візантыйскіх імператараў. Дагэтуль яшчэ свежыя ў маёй памяці гэтыя доўгія восеньскія вечары ва ўтульных нізкіх пакоях старадаўняга памешчыцкага дома… Барыс Мікалаевіч пражыў доўгае, багатае ўражаннямі і падзеямі жыццё, і меў пра што ўспомніць і расказаць…

"

Скончыў жыццё самагубствам каля 20 лютага 1937 года[1].

Зноскі