Барыс Міхайлавіч Волін
Барыс Міхайлавіч Волін | |
---|---|
Род дзейнасці | палітык, журналіст, гісторык |
Дата нараджэння | 13 чэрвеня 1886 ці 1 чэрвеня 1886 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 лютага 1957[2] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Партыя | |
Член у | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі |
Барыс Міхайлавіч Волін (сапраўднае імя і прозвішча — Іосіф Яфімавіч Фрадкін; 13 чэрвеня 1986, Глыбокае, Дзісенскі павет — 15 лютага 1957) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч РСФСР і УССР, публіцыст, гісторык, прафесар (1939). Член КПСС з 1904 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў горнае вучылішча ў Екацярынаславе (1901), Маскоўскі ўніверсітэт (1917). З 1905 года — член Екацярынаслаўскага камітэта РСДРП. У 1906—1907 гадах вёў рэвалюцыйную работу ва Украіне, Урале, Бранску, Маскве. Тройчы арыштоўвалі, у 1911—1913 гадах быў у эміграцыі. Пасля лютаўскай рэвалюцыі — член Маскоўскага камітэта РСДРП(б), супрацоўнік бальшавіцкай газеты «Социал-демократ». Быў рэдактарам падпольнай бальшавіцкай газеты «Уфимский рабочий».
У перыяд Кастрычніцкага ўзброенага паўстання 1917 года старшыня, потым член Замаскварэцкага ВРК. У 1918—1921 гадах на партыйнай і савецкай рабоце. У 1918 годзе адзін з рэдактараў газеты «Правда», потым да 1921 года старшыня губвыканкамаў у Арле, Кастраме, Харкаве, сакратар Бранскага губкама РКП(б), намеснік наркама ўнутраных спраў УССР. Член УЦВК у 1919—1920 гадах. У 1922—1924 гадах рэдактар газеты «Рабочая Масква». З 1925 года намеснік рэдактара газеты «Известия» ЦВК, у 1927—1929 гадах загадчык аддзела друку Наркамата замежных спраў. У гэты перыяд актыўна ўдзельнічаў у літаратурным жыцці, заснаваў з аднадумцамі літаратурна-крытычны часопіс «На посту», затым быў адным з рэдактараў рэарганізаванага часопіса «На литературном посту».
З 1931 года член калегіі Наркамасветы і начальнік Галоўліта, адначасова дырэктар Інстытута чырвонай прафесуры (з 1933 года) і рэдактар часопіса «Борьба классов». У 1935 годзе — загадчык аддзела школ ЦК УКП(б). У 1936—1938 гадах — першы намеснік Наркама асветы РСФСР, рэдактар часопіса «Исторический журнал» (1936—1945).
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]З 1945 года працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце марксізму-ленінізму пры ЦК КПСС. Аўтар прац па гісторыі партыі. Аўтар навуковых прац і мемуараў «Усенародная партызанская вайна» (1942), «Статыстыка і палітыка» (1947), «Ленін у Паволжы. 1870—1893» і інш.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнам Леніна, 3 іншымі ордэнамі, медалямі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Барыс Волін // Глыбоччына: зямля любімая навечна, дзе Доўгае і Беразвечча… / аўт. тэксту У. І. Бацкалевіч; фота: К. Л. Дробава [ і інш.]. — Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. — С. 39.
- Васільеў, П. Лекцыя аб земляках-рэвалюцыянерах / П. Васільеў // Шлях перамогі (Глыбокае). — 1986. — 25 кастр. — С. 3.
- Карніловіч, Э. А. Волін Барыс Міхайлавіч / Э. А. Карніловіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.]. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. — Т. 2 : Беліцк-Гімн. — С. 351—352.
- Карніловіч, Э. А. Прафесіянал рэвалюцыі / Э. А. Карніловіч // Шлях перамогі (Глыбокае). — 1986. — 6 лістап. — С. 2 ; 25 лістап. — С. 2 ; 2 снеж. — С. 2 ; 9 снеж. — С. 2 ; 16 снеж. — С. 2 ; 23 снеж. — С. 2.
- Мастер агитации // На гребне истории: о соратниках и учениках В. И. Ленина, уроженцах Белоруссии / Э. А. Корнилович. — Минск : Беларусь, 1989. — С. 107—119.
- ↑ а б Волин Борис Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Волин Борис Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- Асобы
- Нарадзіліся 13 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1886 годзе
- Нарадзіліся 1 чэрвеня
- Нарадзіліся ў Глыбокім
- Памерлі 15 лютага
- Памерлі ў 1957 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Члены КПСС
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
- Цэнзура ў СССР
- Дзяржаўныя дзеячы СССР
- Мемуарысты СССР
- Гісторыкі СССР
- Журналісты СССР
- Члены УЦВК
- Члены РСДРП