Барыс Міхайлавіч Хрусталёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барыс Міхайлавіч Хрусталёў
Дата нараджэння 21 ліпеня 1947(1947-07-21) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера машынабудаванне
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1998)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Айчыны III ступені ордэн Францыска Скарыны
Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бары́с Міха́йлавіч Хрусталё́ў (нар. 21 ліпеня 1947, Гомель) — беларускі вучоны ў галіне машынабудавання. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009; член-карэспандэнт з 2004 года), доктар тэхнічных навук (1998), прафесар (1991). Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (1995). Навуковы каардынатар Дзяржаўнай праграмы фундаментальных даследаванняў «Будаўніцтва і архітэктура», намеснік старшыні Савета рэктараў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь, галоўны рэдактар Міжнароднага навукова-тэхнічнага часопіса «Энергетыка», член Нацыянальнага Алімпійскага Камітэта Беларусі. Ганаровы прафесар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (2009).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Барыс Хрусталёў і Сяргей Харытончык каля макета БНТУ

У 1970 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. З 1976 года працаваў у Беларускім політэхнічным інстытуце асістэнтам, у 1983—1998 гадах — загадчык кафедры, у 1987—1997 гадах — прарэктар па навучальнай працы. У 1997—2000 гадах — першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь. У 2000—2017 гадах — рэктар Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. У 2004—2008 гадах — намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях.

Навуковы і практычны ўклад[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы ў галіне тэорыі аэрадынамікі дысперсных патокаў, метадалогіі праектавання апаратаў і сістэм, якія дазваляюць выкарыстоўваць рэсурсазберагальныя тэхналогіі ачысткі вентыляцыйных выкідаў, метадаў праектавання і разліку сушыльных сістэм, стварэнне неабходнага мікраклімату для жыццядзейнасці чалавека і неабходных параметраў для забеспячэння якаснага правядзення тэхналагічнага працэсу на прадпрыемствах машынабудаўнічай, будаўнічай і іншых галін. Пад яго навуковым кіраўніцтвам створаны высокапрадукцыйныя аўтаматызаваныя сістэмы пнеўматранспарту матэрыялаў, машын і апараты для ачысткі тэхналагічных выкідаў, рэсурсазберагальныя экалагічна чыстыя тэхналогіі ў машынабудаванні і будаўніцтве.

Аўтар больш за 150 навуковых прац, у тым ліку, 3 манаграфій, 3 падручнікаў, 10 вынаходніцтв.

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Клячко, Л. С. Пневматический транспорт сыпучих материалов / Л. С. Клячко, Э. Х. Одельский, Б. М. Хрусталёв; под ред. Б. М. Смольского. — Минск : Наука и техника, 1983. — 216 с.
  • Тепло- и массообмен : учебное пособие для студентов учреждений, обеспечивающих получение высшего образования по строит., энергет. и машиностроит. специальностям : в 2 ч. / Б. М. Хрусталёв [и др.]; под общ. ред. А. П. Несенчука. — Минск : БНТУ, 2007. — Ч.1. — 606 с.
  • Тепло- и массообмен : учебное пособие для студентов учреждений, обеспечивающих получение высшего образования по строит., энергет. и машиностроит. специальностям : в 2 ч. / Б. М. Хрусталёв [и др.]; под общ. ред. А. П. Несенчука. — Минск : БНТУ, 2007. — Ч. 2. — 273 с.
  • Теплоснабжение и вентиляция : курсовое и дипломное проектирование : [учебное пособие для вузов по специальностям «Теплогазоснабжение и вентиляция», «Теплогазоснабжение, вентиляция и охрана воздушного бассейна»] / Б. М. Хрусталёв [и др.] — 3-е изд., испр. и доп. — Москва : Издательство АСВ, 2008. — 783 с.
  • Хрусталёв, Б. М. Вентиляция : [учебное пособие по специальности «Санитарно-техническое оборудование зданий» для средних учебных заведений] / Б. М. Хрусталёв, В. П. Пилюшенко. — Минск : Технопринт, 1997. — 161 с.
  • Хрусталёв, Б. М. Охрана воздушного бассейна от загрязнений : [учебное пособие по дисциплинам «Основы экологии и охрана окружающей среды» и «Очистка вентиляционных выбросов и ресурсосбережение» для специальности 29.07 — «Теплогазоснабжение, вентиляция и охрана воздушного бассейна»] / Б. М. Хрусталёв, Э. В. Сенькевич. — Минск : БПИ, 1991. — 96 с.
  • Хрусталёв, Б. М. Пневматический транспорт / Б. М. Хрусталёв. — Минск : Информационная служба недвижимости, 1998. — 451 с.
  • Хрусталёв, Б. М. Русско-белорусский словарь по инженерно-техническому оборудованию, системам и процессам ; Беларуска-рускi слоўнiк па iнжынерна-тэхнiчным абсталяваннi, сiстэмах i працэсах : [около 14 000 терминов] / Б. М. Хрусталёв, М. Г. Пшоник М. Г. — Минск : Беларуская навука, 2009. — 699 с.
  • Хрусталёв, Б. М. Техническая термодинамика : в 2 ч. / Б. М. Хрусталёв, А. П. Несенчук, В. Н. Романюк. — Минск : Технопринт , 2004.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]