Барыс Паўлавіч Беляжэнка
Барыс Паўлавіч Беляжэнка | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 5 чэрвеня 1937 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 ліпеня 2016 (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, журналіст |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Барыс Паўлавіч Беляжэнка (Беліжэнка; нар. 5 чэрвеня 1937, в. Промыслы, Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць — 14 ліпеня 2016) — беларускі паэт, журналіст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 5 чэрвеня 1937 года ў вёсцы Промыслы Бешанковіцкага раёна[1].
Пасля заканчэння школы працаваў у 1955—1957 гадах старшым піянерважатым Навікоўскай сярэдняй школы Шумілінскага раёна. У 1957—1958 гг. служыў на Балтыйскім ваенна-марскім флоце. Пасля настаўнічаў, быў дырэктарам Дома піянераў і школьнікаў, супрацоўнікам бешанковіцкай раённай газеты «Зара», сакратаром партыйнай арганізацыі калгаса «Герой працы», інструктарам райкама партыі, дырэктарам Пуськаўскай васьмігодкі[1].
У 1965 г. скончыў завочна філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1965—1967 гг. загадваў Чашніцкім райана. У 1967—1968 гг. працаваў намеснікам старшыні Чашніцкага райвыканкама. У 1970 г. скончыў Мінскую вышэйшую партыйную школу. З 1970 г. інструктар, з 1972 г. лектар, а з 1975 г. загадчык сектара друку, тэлебачання і радыё Віцебскага абкама КПБ. У 1980—1986 гг. быў загадчыкам аддзела абласной газеты «Віцебскі рабочы»[1].
Сябра Саюза пісьменнікаў СССР і Беларусі з 1979 года[1]. Член Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі[2].
Памёр 14 ліпеня 2016 года. Памёр і пахаваны, верагодна, Віцебску[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Друкаваўся з 1958 года. Выдаў зборнікі вершаў «Крыгалом» (1973), «Жытнёвае поле» (1977). Асноўныя тэмы твораў — любоў да роднага краю, праблемы грамадскага жыцця сучаснікаў, мужнасць народных мсціўцаў у Вялікую Айчынную вайну. Аўтар аповесці-дэтэктыва «Каляровыя фотакарткі» (1988), вянка санетаў «Вышыня» (1974), паэмы «Свята пумы» (1977), гумарэсак, песень, тэксту кантаты «Памяць роднага горада» (1974, музыка Я. Касалапава) і інш.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д Беляжэнка Барыс – Белліт (7 ліпеня 2023). Праверана 21 ліпеня 2024.
- ↑ Брэсцкае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» (англ.). www.oo-spb.by. Праверана 22 сакавіка 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беляжэнка Барыс Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Нарадзіліся 5 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Нарадзіліся ў Бешанковіцкім раёне
- Памерлі 14 ліпеня
- Памерлі ў 2016 годзе
- Памерлі ў Віцебску
- Пахаваныя ў Віцебску
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
- Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
- Супрацоўнікі газеты «Віцебскі рабочы»
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Паэты Беларусі
- Пісьменнікі Беларусі
- Журналісты Беларусі