Барыс Фёдаравіч Закс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барыс Фёдаравіч Закс
Род дзейнасці крытык
Дата нараджэння 2 красавіка 1910(1910-04-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 ліпеня 1977(1977-07-31) (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства

Барыс Фёдаравіч Закс (руск.: Закс Борис Фёдорович; 2 красавіка 1910, Лельчыцы — 31 ліпеня 1977, Свярдлоўск) — яўрэйскі літаратурны крытык, педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Лельчыцкую сярэднюю школу (1927). У 1927 годзе пераехаў у Маскву. Вучыўся на курсах па падрыхтоўцы рабочых у аспірантуры Акадэміі мастацтвазнаўства. У жніўні 1931 года здаў выпрабаванні за курс літаратурнага факультэта педінстытута і быў прыняты ў аспірантуру пры кафедры яўрэйскай літаратуры Маскоўскага педагагічнага інстытута імя А. С. Бубнова (1931—1934). Адначасова з вучобай у аспірантуры працаваў асістэнтам па тэорыі літаратуры (у дацэнта А. М. Гурштэйна) і па гісторыі заходнееўрапейскай літаратуры (у прафесара І. М. Нусінава). Пасля заканчэння аспірантуры быў пакінуты пры інстытуце — асістэнтам і загадчыкам масавага сектара дырэкцыі інстытута, загадваў кабінетам літаратуры (1932—1934). У 1934 быў накіраваны на працу на Далёкі Ўсход, працаваў выкладчыкам рускай літаратуры ў Бірабіджанскім педагагічным тэхнікуме, перакладчыкам аблвыканкама Яўрэйскай аўтаномнай вобласці і Бірабіджанскага гарсавета (1935—1936). Старшы выкладчык кафедры рускай і замежнай літаратуры Уральскага дзяржаўнага ўнівесітэта (1945—1950). Чытаў нарматыўны курс замежнай літаратуры.

Галіна навуковых інтарэсаў — творчасць Л. Фейхтвангера.

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Гісторыя яўрэйскай літаратуры XIX стагоддзя» (1931)
  • «Перэц: аналіз творчасці» (1931)
  • "Каментары да «Збору твораў Шолам-Алейхема» (1935)
  • «„Слова пра паход Ігараў“ у яўрэйскім перакладзе» (1938)
  • «Рэвалюцыйная паэзія ў ЗША» (1941)
  • «Ліпман-Левін: аналіз творчасці» (1935)

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]