Барыс Фёдаравіч Звінагродскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Барыс Фёдаравіч Звінагродскі
Борис Фёдорович Звиногродский
Фатаграфія
Дата нараджэння: 14 сакавіка 1896(1896-03-14)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 29 верасня 1982(1982-09-29) (86 гадоў)
Род дзейнасці: мастак
Месца працы:
Жанр: жывапіс
Вучоба:
Узнагароды: Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1956)

Бары́с Фё́даравіч Звінагро́дскі (руск.: Борис Фёдорович Звиногродский; 14 сакавіка 1896, Артвін, Кутаіская губерня Расійскай імперыі, цяпер Турцыя[1] — 29 верасня 1982) — беларускі мастак-жывапісец. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1956).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся жывапісу з 1905 года ў майстэрні С. І. Васількоўскага ў Харкаве, затым у Маскве ў майстэрнях Е. А. Агафонава (1905—1909) і П. І. Келіна (1909—1913). У 1916/17−1918 гадах навучаўся ў Санкт-Пецярбургскім інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна, у 1918—1920 — у Маскоўскай пралетарскай мастацкай студыі.

З 1925 года жыў і працаваў у Гомелі. Выкладаў у Гомелі; у сярэдняй школе (1919—1929), тэхнікуме (1930—1939), мастацкай студыі ў Палацы культуры чыгуначнікаў (1949—1958). Галоўны мастак Беларускага тэатра лялек (1938—1941, 1945—1949).

Сябра Беларускай асацыяцыі мастакоў (з 1929). Член Саюза мастакоў СССР.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Спецыялізаваўся на пейзажах[2]. Удзельнічаў у выставах з 1925 года.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2