Барыс Яўсеевіч Малкін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Барыс Яўсеевіч Малкін
руск.: Борис Евсеевич Малкин
Фатаграфія
Дата нараджэння: 26 студзеня 1908(1908-01-26)
Месца нараджэння: Прылукі Чарнігаўская губерня
Дата смерці: 20 лістапада 1972(1972-11-20) (64 гады)
Месца смерці: Мінск
Грамадзянства: Flag of Russia.svg Расійская імперыяСцяг СССР СССР
Род дзейнасці: мастак
Жанр: партрэт, пейзаж, нацюрморт
Вучоба: Кіеўскі мастацкій інстытут
Уплыў: Віцебская мастацкая школа


Барыс Яўсеевіч Малкін (26 студзеня 1908, Прылукі, Чарнігаўская губерня — 20 лістапада 1972, Мінск) — савецкі тэатральны мастак, графік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Кіеўскую вышэйшую школу мастацтваў (1929). Працаваў у Дзяржаўным выдавецтве БССР (1929—1936). Браў удзел у мастацкіх выстаўках з 1929 года. Працаваў у сцэнаграфіі, кніжнай і станковай графіцы.

Аформіў спектаклі ў тэатры імя Я. Купалы («Партызаны» (1938) і «Мілы чалавек» (1945) К. Крапівы, «Паўлінка» (1944) і «Прымакі» (1944) Я. Купалы, «Позняе каханне» А. Астроўскага (1944), «Маладая гвардыя» А. Фадзеева (1947), «Спадарыня міністэрка» Б. Нушыча (1956), «Востраў Афрадыты» А. Парніса (1960)); у тэатры імя Я. Коласа («Ірынка» К. Чорнага (1941)); у Рускім тэатры БССР («Карчмарка» К. Гальдоні (1951) і «Шальныя грошы» А. Астроўскага (1951)).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]