Барэй

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Барэй, міфалогія)
Jump to navigation Jump to search

Баре́й (стар.-грэч.: Βορέας, Βοῤῥᾶς «паўночны») — у грэчаскай міфалогіі[1] увасабленне паўночнага бурнага ветра. Згадаюць у «Іліядзе» (V 524 і інш.), «Адысеі» (V 296).

Барэй выкрадае Арыфію. Фрагмент роспісу вазы. 360 год да н.э.

Барэй быў сынам Астрэя (бога зорнага неба) і Эас (багіні ранішняга світанку)[2], братам Зефіра і Нота. Яго паходжанне паказвае на сувязь са стыхійнымі сіламі прыроды. Маляваўся крылатым, доўгавалосым, барадатым, магутным бажаством. Фракія лічылася месцазнаходжаннем Барэя. Барэй выкраў дачку афінскага цара Эрэхтэя, Арыфію, якая нарадзіла яму Барэадаў Зэта і Калаіда, Хіёну і Клеапатру. Лічыўся сваяком афінян[3]. Яго жыллё завуць «седзьмідомным гротам»[4].

У літаратуры і мастацтве[правіць | правіць зыходнік]

Яму прысвечаны LXXX арфічны гімн. Дзеючая асоба трагедыі Эсхіла «Арыфія». На куфры Кіпсела была намалявана сцэна дзе ён са змяінымі хвастамі замест ног выкрадае Арыфію[5].

Сюжэт выкрадання Барэем Арыфіі ўпрыгожвае франтон храма афінян у Дэласе, часта сустракаецца ў роспісы ваз. У жывапісе гэты сюжэт можна сустрэць на карцінах Анібале Карачы, П. П. Рубенса, Ш. Лебрэна, Ф. Бушэ. Выяву Барэя (але ў большасці мастацтвазнаўчых крыніц - Зефіра) можна знайсці на карціне Бацічэлі «Вясна».

Зноскі

  1. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.1. С.183; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 9, 16 далей
  2. Гесіёд. Тэагонія 380
  3. Паўсаній. Апісанне Элады I 19, 5
  4. Калімах. Гімны IV 65
  5. Паўсаній. Апісанне Элады V 19, 1

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).