Барэнцбург
| Населены пункт | |||
| Барэнцбург | |||
|---|---|---|---|
| нарв.: Barentsburg | |||
|
|||
| 78°03′54″ пн. ш. 14°12′58″ у. д.HGЯO | |||
| Краіна | |||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Заснаваны | 1920 | ||
| Вышыня цэнтра | 179 м | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва |
|
||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Паштовы індэкс | 9178 | ||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Барэнцбург (нарв.: Barentsburg, руск.: Ба́ренцбу́рг) — другі па велічыні населены пункт на архіпелагу Шпіцберген. Паводле звестак нарвежскай статыстыкі за 2016 год, насельніцтва Барэнцбурга і Піраміды складае 495 жыхароў. Сваю назву Барэнцбург атрымаў у гонар галандскага мараплаўца Вілема Барэнца, які наведаў Шпіцберген у 1596—1597 гг.
Клімат — арктычны. Галоўная эканамічная актыўнасць да 2006 года — здабыча вугалю кампаніяй ФДУП ГТ «Арктыквугаль». Барэнцбург знаходзіцца цалкам на аўтаномным жыццезабеспячэнні. Тут дзейнічаюць шахта, цеплаэлектрастанцыя, порт і аб’екты жыллёва-сацыяльнай інфраструктуры, уключаючы шматкватэрныя дамы, бальніцу, культурна-спартыўны комплекс, дзіцячы сад, школу і музей, ёсць праваслаўная дамавая царква і капліца.
