Басейн Дняпра
Басейн Дняпра — вадазбор ракі Дняпро, размешчаны на тэрыторыі Беларусі, Расіі і Украіны. Агульная плошча — 531.817 км², з якіх на тэрыторыі Украіны размешчана 289.000 км², на тэрыторыі Беларусі — 118.000 км².
Вобласць вадазбору Дняпроўскага басейна мяжуе на паўночным захадзе з басейнамі беларускіх рэк Нёман і Заходняя Дзвіна; на паўночным усходзе — з басейнам расійскай ракі Волга; на ўсходзе — з басейнам ракі Северскі Данец; на паўднёвым усходзе — з некалькімі невялікімі вадасховішчамі, рэкі якіх упадаюць у Азоўскае мора; на захадзе — з басейнам польскай ракі Вісла; на паўднёвым захадзе — з басейнам Паўднёвага Буга. Паўднёвы край вадазборнай зоны мяжуе з невялікімі вадасховішчамі, рэкі якіх упадаюць у Чорнае мора. На поўдні водазборнай зоны, на захадзе ад Херсона рака праходзіць эстуарый Дняпроўска-Бугскага лімана па якім яна ўпадае ў Чорнае мора.
Самымі яркімі і найбуйнейшымі рэкамі басейна з’яўляюцца Дняпро агульнай даўжынёй 2.201 км, Дзясна даўжынёй 1.130 км і Прыпяць даўжынёй 761 км.
Значная частка тэрыторыі Беларусі ляжыць у межах Дняпроўскага басейна. Галоўны водападзел рачных басейнаў Беларусі аддзяляе басейны Дняпра, з аднаго боку, і Заходняй Дзвіны, Нёмана, Буга, з другога, і праходзіць па найбольш узвышанай частцы тэрыторыі з поўначы на поўдзень — па Аршанскім і Мінскім узвышшах, цераз Капыльскую граду і па паўднёва-заходняй ускраіне Палесся.
У басейне Дняпра працякае 15.380 малых рэк (каля 25 % ад іх агульнай колькасці ва Украіне) сумарнай даўжынёй 67.156 км, з іх 13.998 рэк даўжынёй 10 км і больш з сумарнай даўжынёй 35.041 км.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дняпро // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.