Канверсоўная марка
| Канверсоўная марка | |||
|---|---|---|---|
| * басн.: Konvertibilna marka | |||
| |||
| Коды і сімвалы | |||
| Коды ISO 4217 | BAM | ||
| Сімвалы | KM | ||
| Абрэвіятуры | KM | ||
| Тэрыторыя абарачэння | |||
| Краіна-эмітэнт | Боснія і Герцагавіна | ||
| Вытворныя і паралельныя адзінкі | |||
| Дробныя | feninga (фенінга) | ||
| Уведзена | 22 чэрвеня 1998 | ||
| Валюта-папярэднік | дынар Босніі і Герцагавіны[d] | ||
| Эмісія і выраб монет і банкнот | |||
| Эмісійны цэнтр (рэгулятар) | Central Bank of Bosnia and Herzegovina[d] | ||
| Курсы на 4 лютага 2026 года | |||
| 1 USD | 1,655 BAM | ||
| 1 EUR | 1,956 BAM | ||
| 1 RUB | 0,02173 BAM | ||
| 1 GBP | 2,269 BAM | ||
| 1 JPY | 0,0106 BAM | ||
| 1 BYN | 0,565 BAM | ||
Канверсоўная марка (басн.: і харв.: konvertibilna marka, сербск.: конвертибилна марка) — нацыянальная валюта Босніі і Герцагавіны. 1 канверсоўная марка роўная 100 фенінгам (харв.: feninga, сербск.: фенинга).
Усе назвы паходзяць ад назваў нямецкіх грашовых адзінак (маркі і пфеніга адпаведна), да якіх валюта была першапачаткова прывязаная ў суадносінах 1:1. З заменай нямецкай маркі на еўра канверсоўная марка прывязваецца да еўра ў суадносінах 1,95583 маркі да 1 еўра.
Уведзеная ў адпаведнасці з Дэйтанскім пагадненнем, якое паклала канец грамадзянскай вайне.
У двух частках краіны (Баснійская Федэрацыя і Рэспубліка Сербская) выкарыстоўваюцца розныя банкноты (выключэннем з’яўляецца банкнота ў 200 марак), зробленыя ў адным стылі, але з розным дызайнам.
Банкноты
[правіць | правіць зыходнік]У звароце знаходзяцца банкноты вартасцю 1, 5, 10, 20, 50, 100 і 200 марак.
Манеты
[правіць | правіць зыходнік]У звароце знаходзяцца манеты вартасцю 5, 10, 20, 50 фенінг, 1, 2 і 5 марак.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Канверсоўная марка
Для паляпшэння артыкула пажадана |

