Бастард (фільм, 2023)
Бастард![]() | |
---|---|
дацк.: Bastarden | |
Жанр | гістарычны фільм |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
На аснове | The Captain and Ann Barbara[d] |
Сцэнарысты | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Zentropa[d][5] |
Працягласць | 122 хв.[7] |
Бюджэт | 8 000 000 € |
Краіны | |
Мова | дацкая мова[1] |
Год | 5 кастрычніка 2023[2], 31 жніўня 2023[3], 1 лютага 2024[4], 15 лютага 2024, 16 лютага 2024 і 6 мая 2024 |
IMDb | ID 20561198 |
«Бастард» (дацк.: Bastarden) — гістарычны мастацкі фільм 2023 года рэжысёра Мікалая Арселя . Галоўныя ролі выканалі Мадс Мікельсен, Аманда Колін і Сімон Бенеб’ерг . Сумесная вытворчасць Даніі, Швецыі, Нарвегіі, Германіі[8].
Прэм’ера фільма адбылася 1 верасня 2023 года на 80-м Венецыянскім кінафестывалі.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Падзеі фільма адбываюцца ў Даніі ў сярэдзіне XVIII стагоддзя. Кароль Фрэдэрык V вырашае асвоіць шырокія пусткі на паўвостраве Ютландыя, каб прынесці на гэтыя землі цывілізацыю і павялічыць падатковыя паступленні ў казну. Выканаўцам гэтай задумы становіцца шукальнік прыгод Людвіг фон Кален. Ён засноўвае калонію і пачынае вырошчваць новую для Даніі культуру — бульбу, але сутыкаецца з супрацівам найбуйнейшага землеўладальніка ў акрузе Фрэдэрыка Шынкеля. Апошні прымушае да замужжа сваю кузіну Эдэль, але тая абяцае выйсці за Калена пасля таго, як ён даб’ецца поспеху і атрымае ўзнагароду ад караля.
Прытулак у Калена знаходзяць Ан Барбара, прыгонная, што ўцякла ад Шынкеля, і цыганская дзяўчынка Анмаі Мус. Ан Барбара становіцца спачатку эканомкай Калена, а потым яго каханкай. У пустцы ўдаецца сабраць першы ўраджай бульбы, пасля чаго кароль дасылае немцаў-каланістаў. Аднак тыя прымушаюць Калена адправіць Анмаі Мус у работны дом, бо лічаць, што яна прынясе няшчасце. Шынкель нацкоўвае на калонію разбойнікаў, Кален забівае іх і афіцэра, які камандаваў імі. Кароль перадае пустку ва ўласнасць Шынкеля, апошні загадвае схапіць Калена і вылупцаваць пугай. Ан Барбара пранікае ў дом свайго былога гаспадара і забівае яго. Яе адпраўляюць на пажыццёвае зняволенне, Эдэль з’язджае да бацькі ў Нарвегію.
Кален забірае Анмаі Мус з работнага дому. Калі яна вырастае, яна сыходзіць ад яго з жаніхом. Тады Кален пакідае калонію і ладзіць уцёкі для Ан Барбары. У апошніх кадрах яны на конях набліжаюцца да берага мора.
Акцёрскі склад
[правіць | правіць зыходнік]- Мадс Мікельсен — Людвіг фон Кален
- Аманда Колін — Ан Барбара
- Сімон Бенеб’ерг — Фрэдэрык Шынкель
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 22 кінаўзнагародамі і яшчэ 16 намінацыямі[9].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://nordiskfilmogtvfond.com/news/stories/mads-mikkelsen-nikolaj-arcel-anders-thomas-jensen-on-zentropas-the-kings-land
- ↑ Danish Film Database Праверана 4 кастрычніка 2023.
- ↑ Bastarden (The Promised Land) Праверана 4 кастрычніка 2023.
- ↑ Terjesztésre kerülő filmalkotások és artfilmek nyilvántartása — NMHH. Праверана 22 снежня 2023.
- ↑ а б в г Danish Film Database
- ↑ а б в г д е ё ж з danskefilm.dk — 1999.
- ↑ https://www.bbfc.co.uk/release/the-promised-land-q29sbgvjdglvbjpwwc0xmde4mtaz
- ↑ Bastarden (2023) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 13 кастрычніка 2024.
- ↑ Bastarden (2023) — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 13 кастрычніка 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Бастард на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Фільмы паводле алфавіта
- Фільмы 2023 года
- Фільмы Даніі 2023 года
- Фільмы Швецыі 2023 года
- Фільмы Нарвегіі 2023 года
- Фільмы Германіі 2023 года
- Фільмы-драмы 2023 года
- Фільмы-драмы Даніі
- Фільмы-біяграфіі Даніі
- Гістарычныя фільмы Даніі
- Фільмы-драмы Швецыі
- Фільмы-біяграфіі Швецыі
- Гістарычныя фільмы Швецыі
- Фільмы-драмы Нарвегіі
- Фільмы-біяграфіі Нарвегіі
- Гістарычныя фільмы Нарвегіі
- Фільмы-драмы Германіі
- Фільмы-біяграфіі Германіі
- Гістарычныя фільмы Германіі
- Фільмы на дацкай мове
- Фільмы на шведскай мове
- Фільмы на нарвежскай мове
- Фільмы на нямецкай мове
- Фільмы Мікалая Акселя