Бастуны
Вёска
Бастуны
| ||||||||||||||||||||
Басту́ны[1] (трансліт.: Bastuny) — вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Бастунскага сельсавета.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Поўны адпаведнік — літоўскі тапонім Bastūnai. Паходзіць ад імя тыпу Bastys.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядомы з XVI ст., сяло, шляхецкая ўласнасць у Лідскім павеце ВКЛ. У 1567 годзе з сяла ставілі ў войска 3 кані з узбраеннем. У 1690 годзе маёнтак, уласнасць Я. Кантрыма, Я. Масевіча.
Вопіс парафій Лідскага дэканату ў 1784 г. згадвае фальварак, вёску і карчму пані Ёдкавай, удавы маршалка Лідскага павету Ежы Антоні Ёдкі, у складзе Гародзенскай парафіі. Бастунская карчма стаяла пры гасцінцы з Ліды да Вільні.

З 1939 года ў БССР. 19 красавіка 1973 года вёска перададзена з Пагародненскага сельсавета ў склад Тракельскага сельсавета, дзе стала яго цэнтрам, адначасова Тракельскі сельсавет быў перайменаваны ў Бастунскі[2].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| |||||||||
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Алёна Віктараўна Дубіцкая (нар. 1990) — беларуская лёгкаатлетка.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 17 (1391).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бастуны