Басціян Швайнштайгер
![]() Швайнштайгер у гульні за зборную Германіі | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Мянушка | Басці, Швайні, Бастыш-Фантастыш, Boss | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
1 жніўня 1984[1][2][…] (37 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 183 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 77 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | цэнтральны паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 31 | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Басціян Швайнштайгер (ням.: Bastian Schweinsteiger; нар. 1 жніўня 1984, Кольбермар, ФРГ) — нямецкі футбаліст, паўабаронца амерыканскага клуба «Чыкага Файр» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Германіі. Чэмпіён свету 2014 года. Адзін з самых тытулаваных ігракоў Германіі.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
«Баварыя»[правіць | правіць зыходнік]
Басціян прабіўся ў склад першай каманды «Баварыі» з шэрагаў дубля. У аснову футбаліст пачаў траплаць пачынаючы з сезону 2002/03. З сезону 2004/05 ён стаў іграком асноўнага складу, правяўшы ў сезоне ў Бундэслізе 26 гульняў і адзначыўшыся 3 мячамі. Але потым трэнер «Баварыі» Фелікс Магат з-за дрэннай працы на трэніроўках спаслаў юнака ў «Баварыю-2». Аднак праз некалькі месяцаў галоўны трэнер зноў вярнуў Басціяна ў асноўны склад. Швайнштагер выступаў дастаткова добра і стабільна, мала забіваючы, але аддаючы выдатныя пасы. Асноўная пазіцыя Швайнштайгера ў гэтыя часы ёсць фланг паўабароны.
З прыходам у клуб у якасці трэнера Луі ван Гала, Швайнштайгер перакваліфікаваўся з вінгера ў нядрэннага цэнтральнага паўабаронцу, і сезону 2009/10 стаў адным з самых паспяховых у яго кар’еры. Ён і яго аднаклубнік Марк ван Бомел склалі моцны звязак цэнтрхаваў, якія многія футбольныя спецыялісты называлі мацнейшым у Германіі[5]. Сваёй хвацкай гульнёй, а таксама лідарскімі якасцямі, Басціян забяспечыў сабе не толькі сталае месца ў аснове клуба, але і званне другога віцэ-капітана, а пасля сыходу Марка, і першага віцэ-капітана.
Улетку 2010 года ў трансферы Швайнштайгера былі зацікаўлены «Рэал Мадрыд», «Чэлсі» і «Ювентус»[6]. Аднак Швайнштайгер паведаміў, што падоўжыў кантракт з клубам да 2016 года. Па стане на 12 студзеня 2011 года трансферны кошт іграка складаў 40 мільёнаў еўра, пры тым, што «Чэлсі» быў гатовы купіць іграка за 60 мільёнаў[7].
25 красавіка 2012 года Швайнштайгер забіў пераможны гол у серыі пенальці ў паўфінале Лігі чэмпіёнаў, што дазволіла «Баварыі» прасунуцца да фіналу, аднак яна атрымала ў ім паражэнне ад лонданскага «Чэлсі».
«Манчэстэр Юнайтэд»[правіць | правіць зыходнік]
13 ліпеня 2015 года было афіцыйна абвешчана аб пераходзе Швайнштайгера ў «Манчэстэр Юнайтэд»[8]. Улетку 2016 года, пасля прыходу ў клуб новага трэнера Жазэ Маўрынью, Швайнштайгер страціў месца ў камандзе і трэніраваўся з мольадзевым складам. Быў вернуты ў першую каманду ў канцы 2016 года, правёў за яе чатыры кубкавых матчы.
«Чыкага Файр»[правіць | правіць зыходнік]
21 сакавіка 2017 года стала вядома аб тым, што Швайнтайгер папоўніць склад амерыканскага клуба «Чыкага Файр»[9]. Пераход быў завершаны 29 сакавіка, пасля праходжання медагляду. 1 красавіка згуляў свой першы матч за «Чыкага Файр», у якім адзначыўся голам у браму «Манрэаль Імпакт» (выніковы лік 2:2).
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У асноўнай зборнай Германіі выступаў з 2004 года. Першыя 2 галы за зборную забіў 8 чэрвеня 2005 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Расіі.
29 ліпеня 2016 года, па заканчэнні чэмпіянату Еўропы, абвясціў аб сваім зыходзе са зборнай. Праз месяц прыняў удзел у сваім апошнім матчы за нацыянальную каманду, згуляўшы ў таварыскай сустрэчы супраць Фінляндыі.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Клубныя[правіць | правіць зыходнік]
- Чэмпіён Германіі (7): 2003, 2005, 2006, 2008, 2010, 2013, 2014, 2015
- Уладальнік Кубка Германіі (7): 2003, 2005, 2006, 2008, 2010, 2013, 2014
- Уладальнік Кубка лігі Германіі (2): 2004, 2007
- Уладальнік Суперкубка Германіі (2): 2010, 2012
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2013
- Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2013
- Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2013
- Уладальнік Кубка Англіі: 2016
- Уладальнік Кубка Футбольнай лігі: 2017
Міжнародныя[правіць | правіць зыходнік]
Германія:
- Чэмпіён свету: 2014
- Бронзавы прызёр чэмпіянату свету (2): 2006, 2010
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #141148705 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
- ↑ Bastian Schweinsteiger // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #141148705 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ «Баварии» все по силам. UEFA.com
- ↑ Швайнштайгер: мною интересуются «Реал», «Челси» и «Ювентус» Архівавана 13 ліпеня 2010.. championat.ru
- ↑ «Челси» хочет купить Швайнштайгера за 60 млн евро. gigafootball.net
- ↑ Швайнштайгер подписал 3-летний контракт с «Манчестер Юнайтед» by.tribuna.com
- ↑ Швайнштайгер перешел в «Чикаго» by.tribuna.com
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Басціян Швайнштайгер
- Афіцыйны сайт
- Статыстыка на fussballdaten.de
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Нарадзіліся 1 жніўня
- Нарадзіліся ў 1984 годзе
- Нарадзіліся ў Баварыі
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Кольбермары
- Футбалісты Германіі
- Ігракі зборнай Германіі па футболе
- Ігракі ФК Чыкага Файр
- Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд
- Ігракі ФК Баварыя Мюнхен
- Ігракі ФК Баварыя II Мюнхен
- Чэмпіёны свету па футболе