Бася Залманаўна Карпілава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бася Залманаўна Карпілава
Дата нараджэння 20 сакавіка 1921(1921-03-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 красавіка 2013(2013-04-22) (92 гады)
Муж Віктар Рыгоравіч Карпілаў і Савелій Барысавіч Пінхасік[d]
Адукацыя
Прафесія артыстка балета
Тэатр
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені медаль «За абарону Каўказа» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Бася Залманаўна Карпілава (дзявочае Разенблат; 20 сакавіка 1921, г. Баку — 22 красавіка 2013)[1] — беларуская артыстка балета. Заслужаная артыстка БССР (1961).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З сямі гадоў Бася разам з бацькамі пачала наведваць спектаклі Бакінскага опернага тэатра. Дзяўчынцы падабаўся балет, таму ў 1929 годзе яна паступіла ў балетную студыю пры Бакінскім тэатры. У 1934 годзе Народны камісарыят асветы і дырэкцыя тэатра прапанавалі таленавітай дзяўчынцы прадоўжыць вучобу ў Маскве. Юная танцоўшчыца была прынята адразу на пяты курс навучання ў Дзяржаўны маскоўскі харэаграфічны тэхнікум пры ДАВТ.[1]

У 1938 годзе дзяўчынка была запрошана на галоўную ролю ў кінафільме «Сапраўдны таварыш». Здымкі доўжыліся год на Кіеўскай кінастудыі, таму, калі фільм быў зняты, Бася вярнулася не ў шосты клас вучылішча, а зноў у пяты.[2]

Пасля сканчэння Маскоўскага харэаграфічнага вучылішча ў 1939 годзе салістка Музычнага тэатра імя Неміровіча-Данчанкі  (руск.) ў Маскве, Ансамбля Каспійскай ваеннай флатыліі.

Падчас вайны Б. Карпілава эвакуіравалася ў родны горад Баку. У 19411944 гадах з’яўлялася артысткай джаза, прымала ўдзел у шматлікіх канцэртах у клубах і на ваенных караблях у складзе Ансамбля Каспійскай ваеннай флатыліі, пры Доме ваенна-марскога флоту ў Баку. За працу ў гады Вялікай Айчыннай вайны Бася Залманаўна была ўзнагароджана ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі «За абарону Каўказа», «За Перамогу над Германіяй».[1]

У 1944 годзе Бася Карпілава вярнулася ў Маскву, дзе сустрэлася з беларускімі артыстамі балета Сямёнам Дрэчыным і Зінаідай Васільевай. Яны запрасілі яе ў Мінск. І ў верасні 1944 года балерына пачала працаваць у беларускім Вялікім тэатры. Яе першай партыяй у беларускім тэатры стала Каламбіна ў балеце «Арлекінада» Рыкарда Дрыга.[2]

У 1944—1961 — салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.

Артыстка яркай творчай індывідуальнасці, Карпілава спалучала выразную драматычную ігру з тэхнічна складаным імклівым танцам, валодала вялікім сцэнічным тэмпераментам, жаноцкай абаяльнасцю. Танец Карпілавай прывабліваў непасрэднасцю, выразнасцю, багаццем мімікі, натуральнасцю жэстаў.

Выконвала разнапланавыя партыі: ад хітрамудрай какетлівай Лізы («Марная засцярога» П. Л. Гертэля), дасціпнай свавольніцы Каламбіны («Арлекінада» Р. Дрыга) да глыбока драматычных вобразаў Зарэмы («Бахчысарайскі фантан[ru]» Б. Асаф’ева), Эсмеральды («Эсмеральда[ru]» Ц. Пуні), Лаўрэнсіі («Лаўрэнсія» А. Крэйна).

Сярод іншых створаных Карпілавай вобразаў: Адылія, Маша, Прынцэса Фларына («Лебядзінае возера», «Шчаўкунок», «Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага), Марылька («Салавей» М. Крошнера), Рузя («Падстаўная нявеста» Г. Вагнера), Гюльнара («Карсар[ru]» А. Адана), Кітры («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Тао Хао («Чырвоны мак» Р. Гліэра), Фані («Сцежкаю грому» К. Караева), Ванечка («Доктар Айбаліт» І. Марозава), Францыска («Блакітны Дунай» І. Штрауса).

За гады працы ў Дзяржаўным тэатры оперы і балета БССР Б. Карпілава стала адной з вядучых балерын трупы. Тэатразнаўца Ю. Чурко, у 19541961 гадах салістка тэатра, пісала аб ёй:

«Жизнерадостность, чувство юмора, пленительное кокетство органично сочетались у нее с умением создавать образы глубокого драматического звучания»[1]

.

Да 1983 года Б. Карпілава працавала трэнерам па харэаграфіі беларускіх фігурыстаў, выступала ў якасці харэографа драматычных спектакляў Беларускага дзяржаўнага тэатра імя Я. Купалы, супрацоўнічала з Дзяржаўным рускім драматычным тэатрам БССР.[1]

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

У 1949 годзе балерына выйшла замуж за Віктара Рыгоравіча Карпілава, які стаў пасля вядомым беларускім рэжысёрам (ён паставіў шэраг мастацкіх і дакументальных фільмаў, ажыццявіў шэраг тэлеспектакляў, у тым ліку «Тартак» па І. Пташнікаву, «Млын на сініх вірах» па У. Караткевіча і інш.). Тэатральна-мастацкі інстытут, у якім В. Карпілаў вучыўся, размяшчаўся ў тыя гады ў будынку тэатра. Разам з аднакурснікамі будучы рэжысёр наведваў усе спектаклі тэатра, дзе ўпершыню ўбачыў Басю. Праз некалькі гадоў яны расталіся, але падтрымлівалі сяброўскія адносіны ўсё жыццё. У 1952 годзе Бася Залманаўна ўзяла прозвішча мужа і з таго часу выступала як Карпілава.[3]

Сям’я балерыны заўсёды была звязана з тэатрам. Муж, Савелій Барысавіч Пінхасік, доўгія гады працаваў у калектыве грымёрам.[4] Дачка Люба скончыла Беларускае харэаграфічнае вучылішча, выпускалася з Юрыем Траянам. З 1968 да 1989 год Карпілава-малодшая танцавала ў кардэбалеце, потым працавала касцюмерам.[3]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]