Басідж

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Басiдж
Гады існавання з 1979 года
Краіна Сцяг Ірана Іран
Падпарадкаванне КВIР
Уваходзіць у КВIР
Тып паўвайсковае апалчэнне
Частка Брыгада Імам Хусэйн
брыгада Імам Алі
Басідж школьнікаў
Басідж студэнтаў
Басідж работнікаў
Басідж працаўнікоў
Басідж плямёнаў
Басідж гільдый
Дэвіз «Дваццацімільённая армія»
Колеры чырвоны, белы
Удзел у Ірана-іракская вайна, Грамадзянская вайна ў Сірыі
Камандзіры
Дзеючы камандзір Гулямхасейн Гейбпарвар[en]

Басідж (перс.: بسیج; Мабілізацыя), таксама Ніруе Могаветматэ Басідж (перс.: نیروی مقاومت بسیج; Мабілізацыя сіл супраціву), 'Сазман-е Басідж-е Мостазафін (перс.: سازمان بسیج مستضعفین; Арганізацыя мабілізацыі прыгнечаных) — іранскае паўвайсковая апалчэнне, адна з пяці так званых «сіл» у складзе Корпуса Вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР). Заснаваны ў 1979 годзе, пасля ісламскай рэвалюцыі ў Іране, па ініцыятыве тагачаснага Вышэйшага кіраўніка Ісламскай Рэспублікі Іран — Рухалы Хамейні.

Паўнамоцтвы і функцыі[правіць | правіць зыходнік]

Басідж, па меншай меры, у тэорыі, падпарадкоўваецца Корпусу Вартавых Ісламскай рэвалюцыі і дзеючаму Вярхоўнаму кіраўніку аяталы Хаменеі. Аднак у шэрагу крыніц Басідж апісваецца як саюз разрозненых арганізацый, які ўключае лакальныя групы пад кантролем мясцовых уладаў.

Многія маладыя іранцы лічаць Басідж важным спосабам кар’ернага росту. Басідж не толькі гуляе дапаможную ваенную ролю, але таксама ажыццяўляе сацыяльную дапамогу, арганізуе рэлігійныя цырымоніі, ажыццяўляе нагляд за норавамі і палітычнымі настроямі[1][2]. Мясцовыя арганізацыі Басідж існуюць у кожным буйным горадзе[3].

Кіраўнікі[правіць | правіць зыходнік]

Кіраўнік Перыяд
Алiрэза Афшар 1990—1998
Махамед Хеджазi 1998—2007
Хасейн Таеб 2007—2009
Махамед Рэза Нагды 2009—2016
Гулямхасейн Гейбпарвар 2016—наш час

Зноскі

  1. Molavi, Afshin, The Soul of Iran, W.W. Norton, (2005), pp. 88, 316—318
  2. Neil MacFarquhar. Shadowy Iranian Vigilantes Vow Bolder Action. New York Times. Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2012. Праверана 19 June 2009.
  3. Molavi, Afshin, The Soul of Iran, W.W. Norton, (2005), p. 88