Батальёны імя Луізы Мішэль
Выгляд
Батальёны імя Луізы Мішэль | |
---|---|
Гады існавання | 1936—1938 |
Краіна | Другая Іспанская Рэспубліка |
Падпарадкаванне | Інтэрнацыянальныя брыгады |
Уваходзіць у | Інтэнацыянальныя брыгады |
Тып | батальён |
Заступнік | Луіза Мішэль |
Удзел у | Грамадзянская вайна ў Іспаніі |
Батальёны Луізы Мішэль (фр.: Bataillons Louise Michel) — два французска-бельгійскіх падраздзялення са складу інтэрбрыгад, якія ўдзельнічала ў грамадзянскай вайне ў Іспаніі на баку рэспубліканцаў.
Абодва батальёны былі сабраны ў лістападзе і снежні 1936 года. Яны названы ў гонар Луізы Мішэль, гераіні Парыжскай камуны 1871 года, вядомай як «Чырвоная нявінніца Манмартра».
Першы батальён быў дзеючай групай добраахвотнікаў са штабам у Барселоне. Уключаны ў 11-ю інтэрбрыгаду. Другі сфарміраваны ў горадзе Альбасатэ ў складзе 13-й інтэрбрыгады. Да канца студзеня 1938 года ён быў аб’яднаны з батальёнам Анры Вюймана 14-й інтэрбрыгады.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Hugh Thomas, The Spanish Civil War, 4th Rev. Ed. 2001.
- Antony Beevor, The Battle for Spain, 2006.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Order of Battle website Архівавана 28 лютага 2007.
- Associació Catalana Website