Батурынка
Выгляд
Вёска
Батурынка
|
Бату́рынка[1] (трансліт.: Baturynka, руск.: Батуринка) — вёска ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Азярыцкаслабадскага сельсавета.
Да 10 лютага 1977 года вёска ўваходзіла ў склад Прылепскага сельсавета[2].
На ўскраіне вёскі знаходзіцца Батурынскае радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу і пяску. Пластападобны паклад звязаны з канцова-марэннымі адкладамі сожскага зледзянення. Ва ўскрышы дробназярністыя пяскі, супескі.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Бату́ранка
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 лютага 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 9 (1527).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх