Перайсці да зместу

Бат (Англія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Бат
Bath
51°22′51″ пн. ш. 2°21′37″ з. д.HGЯO
Краіна  Вялікабрытанія
Рэгіён Паўднёва-Заходняя Англія
Цырыманіяльнае графства Сомерсет
Унітарная адміністрацыйная адзінка Бат і Паўночна-Усходні Сомерсет
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 43
Ранейшыя назвы лац.: Aquae Sulis, Aquae Calidae, Bathonia
Горад з 1590
Вышыня цэнтра 132 м
Водныя аб’екты Эйван[d]
Часавы пояс UTC+0, летам UTC+1
Насельніцтва
Насельніцтва 83,992 тыс. чалавек (2001)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 01225
Паштовы індэкс BA1 і BA2
mayorofbath.co.uk
Паказаць/схаваць карты
Бат (Вялікабрытанія)
Бат
Бат

Бат (англ.: Bath, [ˈbɑːθ], лац.: Aquae Sulis, Aquae Calidae, Bathonia) — горад у цырыманіяльным графстве Сомерсет на паўднёвым захадзе Англіі, які знаходзіцца за 156 км на захад ад Лондана і за 21 км на паўднёвы ўсход ад Брыстала. Насельніцтва горада — 83,992 чалавек[1]. Статус горада быў нададзены Бату каралевай Лізаветай I у 1590 годзе[2] і стаў адміністрацыйна самастойнай адзінкай у 1889 годзе, што дало яму адміністрацыйную незалежнасць ад графства Сомерсет. Калі ў 1974 годзе было ўтворана графства Эйван, горад Бат увайшоў у яго склад. З 1996 года, калі графства Эйван было ліквідавана, Бат дагэтуль з'яўляецца галоўным цэнтрам унітарнай адміністрацыйнай адзінкі Бат і Паўночна-Усходні Сомерсет.

Упершыню Бат быў заснаваны рымлянамі ў 43 г. да н.э. як спа-курорт з лацінскім імем Aquae Sulis («воды Сулі́са»). Згодна з вуснай традыцыяй лічыцца, што Бат быў вядомы і раней[3]. Рымляне пабудавалі рымскія лазні і палац на памежных гарадскіх халмах у даліне ракі Эйван каля тэрмальных мінеральных крыніц, якія з'яўляецца адзінымі натуральна ўзнікаючымі тэрмальнымі крыніцамі ў Вялікабрытаніі[4]. Англійскі кароль Эдгар быў каранаваны ў бацкім абацтве ў 973 годзе[5]. Нашмат пазней, у Геаргіянскую эпоху, горад стаў папулярным спа-курортам, што прывяло да яго буйнога пашырэння. Шматлікія ўзоры геаргіянскай архітэктуры, пабудаванай адмысловым з бацкага каменя захаваліся і пагэтуль.

Бат быў унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ў 1987 годзе. Горад мае шэраг тэатраў, музеяў і іншых культурных і спартыўных будынкаў, якія паспрыялі станаўленню гэтага горада, як асноўнага турыстычнага цэнтра, які мае больш за мільён сталых наведвальнікаў і 3.8 мільёна дзённых турыстаў штогод[6]. Горад таксама мае два ўніверсітэты і некалькі школ і каледжаў. У Баце буйны сектар сферы паслуг, развіваюцца інфармацыйныя і камунікацыйныя тэхналогіі, разам з сектарам інтэлектуальнай эканомікі, якія забяспечваюць працаўладкаванасць насельніцтва Бата і прымежнай тэрыторыі.

Год Колькасць
2001 83 286
2011 88 180 [7]
2021 94 092

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Са славутасцей горада вылучаюцца: Кінгстан-сквер і Квінс-сквер («плошча каралевы»); упадабанымі месцамі для шпацыраў служаць — Вікторыя-парк і Сідней-гардэн. Кафедральная або царква абацтва, пабудаваная ў 14951582 гадах у гатычным стылі, з высокай (у 52 м) вежай, належыць да самых маштабных пабудоў сярэдневяковай Англіі. З іншых грамадскіх будынкаў выдатныя ратуша (Guildhall), пабудаваная ў 1780 годзе, з прасторнымі заламі і выдатным пры ёй музеем рымскіх старажытнасцей, шырокі будынак рынка, будынак клуба, 2 тэатра, два грандыёзных манежа і сем гарадскіх бальніц.


Сярэднявечнае Бацкае абацтва Палтні-Брыдж (1773, арх. Роберт Адам) Раскапаныя археолагамі рымскія тэрмы
  1. Bath and North East Somerset District Council : Population Statistics Архівавана 23 красавіка 2008. (англ.)
  2. "Civic Insignia". Архівавана 15 чэрвеня 2011. City of Bath. (англ.)
  3. (2005) History of Bath's Spa Bath Tourism Plus (англ.)
  4. "City of Bath World Heritage Site Management Plan" Архівавана 14 чэрвеня 2007.. Bath and North East Somerset. (англ.)
  5. "Edgar the Peaceful". English Monarchs — Kings and Queens of England. (англ.)
  6. "Bath in Focus". Business Matters. (англ.)
  7. http://www.citypopulation.de/UK-Cities.html
  8. а б https://mayorofbath.co.uk/twinning-associations/
  9. http://www.bath-braunschweigtwinningassociation.co.uk/